20 красавiка 2024, Субота, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Доктар з заробкам $40: што адбываецца з лекарамі ў Беларусі

10
Доктар з заробкам $40: што адбываецца з лекарамі ў Беларусі

Такая вакансія для медыкаў - далёка не адзінкавы выпадак.

Лукашэнка 13 снежня казаў пра тое, што сур'ёзнай праблемы з адтокам кадраў з Беларусі нібыта няма. Аднак колькасць вакансій для медыкаў немалая. У агульнарэспубліканскім банку вакансій амаль 3 000 запытаў на пасаду лекар, столькі ж шукаюць і медсясцёр. Больш за 90% вакансій на пасаду лекара прапануюць заробак меншы за 1000 рублёў, піша kp.by.

Самая маленькая сума, якую абяцаюць плаціць лекару, - 82 рубля 50 капеек. Такі заробак не адзінкавая: столькі прапаноўваюць за чвэрць стаўкі дзіцячаму хірургу ў магілёўскай паліклініцы, рэнтгенолагу ў гомельскай лякарні, дэрматавенеролагу ў скурвендыспарнсэры ў Баранавічах. Спіс можна прадаўжаць...

Чаму столькі свабодных месцаў у медыцынскай сферы, калі толькі беларускія ВНУ выпускаюць спецыялістаў тысячамі штогод? Толькі Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт выпускае больш за 1200 лекараў на год (дарэчы, блізу 170 з якіх - замежнікі). Таксама медыкаў рыхтуюць у Віцебску, Гародні, Гомелі.

Наборы на бюджэтную форму навучання ў БДМУ растуць, а платнікаў паступае менш. У гэтым навучальным годзе ў медыцынскі набіралі 615 бюджэтнікаў. З іх 295 паводле мэтавых накіраванняў - гэта значыць, што студэнты вучацца бясплатна, але потым адпрацоўваюць пяць гадоў у арганізацыі, якая аплачвае навучанне. На платнае ў БДМУ набіралі 295 чалавек. Год таму бюджэтнікаў і мэтавікоў было менш, а платнікаў больш.

Са звестак Міністэрства аховы здароўя, з пачатку гэтага года з Беларусі з'ехалі для працы за мяжой блізу 200 лекараў, 20 чалавек вярнуліся. Год таму 158 чалавек з'ехалі, а 40 вярнуліся.

Складаная сітуацыя з нястачай і адтокам лекараў і ў Польшчы. Польскія лекары па заробкі едуць у Нямеччыну. Польшчы даводзіцца развязваць праблему, і там клічуць да сябе беларускіх і ўкраінскіх лекараў. Палякі нават прапануюць папраўкі ў закон, якія змаглі б спрасціць працаўладкаванне замежных медыкаў: каб беларускаму лекару ў Польшчы не давялося пацвярджаць дыплом, а будзе дастаткова здаць кваліфікацыйны экзамен у клініцы.

- Нам вельмі патрэбныя кадры, асабліва лекары, ужо гатовыя да працы, - канстатаваў пару месяцаў таму кіраўнік Польскай федэрацыі лякарняў Яраслаў Федароўскі.

У Польшчы праводзілася ананімнае анкетаванне пра заробкі медыкаў. Пачатковец лекар там зарабляе мінімум 1 800 беларускіх рублёў у эквіваленце, а лекар з 10-гадовым стажам - ад 3 200 рублёў. Для параўнання: паводле звестак Белстату, у сярэднім беларускія медыкі ў верасні атрымалі 936 рублёў да ўсіх вылікаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках