29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Арцыман: Ён ужо нагаспадарнічаў, «гаспадарнік», і цяпер прадае краіну

3
Уладзімір Арцыман: Ён ужо нагаспадарнічаў, «гаспадарнік», і цяпер прадае краіну

Актывіст «Народнай Грамады» апавёў, чаму выйшаў на акцыю ў абарону незалежнасці ў Гародні.

Больш за сотню жыхароў Гародні ўчора ўдзельнічалі ў акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі і супраць «паглыблення інтэграцыі» з Расеяй. Людзі стаялі з плакатамі, бел-чырвона-белымі сцягамі. Пазней сталі ў жывы ланцуг.

Пра свой удзел у акцыі апавёў экс-кандыдат у «дэпутаты», прадстаўнік «Народнай Грамады» Уладзімір Арцыман:

«20 снежня кіраўнік нашай дзяржавы плануе падпісаць пагадненне пра палітычную інтэграцыю. Нікому канкрэтна невядома, што там яны збіраюцца падпісаць. І я не хачу, каб незалежнасць Беларусі прадавалася за энэргетычныя рэсурсы Расеі. Ён ужо нагаспадарнічаў, “гаспадарнік”, са сваімі міністрамі, са сваім урадам, і цяпер прадае краіну».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках