29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакарчук: Мы ўжо працуем над планам дэакупацыі Крыма і Данбаса

4
Вакарчук: Мы ўжо працуем над планам дэакупацыі Крыма і Данбаса
СВЯТАСЛАЎ ВАКАРЧУК

У найбліжэйшы час «Голас» прапануе свой план украінцам.

Лідар украінскай партыі "Голас" Святаслаў Вакарчук заяўляе пра неабходнасць распрацоўкі ўнутры краіны агульнага плана дэакупацыі Крыма і Данбаса, адзначае, што ў ягонай камандзе ўжо над такім планам працуюць.

Як інфармуе censor.net, пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«У мяне пытанне да прэзідэнта. У нядзелю ў зоне правядзення ААС загінуў украінскі воін, 21-гадовы нацгвардеец, сяржант Сяргей Міхальчук.

Увесь тыдзень Міністэрства абароны Украіны паведамляе пра прадаўжэнне абстрэлаў, вось цытата: "Расейская Федэрацыя зноў не выконвае ўзятыя на сябе абавязальніцтвы ва ўстойлівым спынення агню ў адпаведнасці з прынятым выніковым камюніке на перамовах лідараў Нармандскай чацвёркі ў Францыі" – проста кажуць нашы вайскоўцы.

Чаму, спадар прэзідэнт, мы прадаўжаем абмяркоўваць "палітычнае ўрэгуляванне"? Пра якое "ўрэгуляванне" мы можам казаць, калі на Усходзе прадаўжаюць страляць, а маткі атрымаюць пахаванкі?» – напісаў Вакарчук.

Нардэп падкрэслівае, што толькі поўнае і комплекснае спыненне агню можа адкрыць магчымасць для любых наступных дамоўленасцяў: "Бяспека – гэта доўгая, не менш за паўгода цішыня на фронце. Толькі гэта пакажа, што расейцы гатовыя пра нешта з некім дамаўляцца. І толькі тады мы можам казаць пра якія-небудзь наступныя крокі".

"Успомніце чырвоныя лініі, за якія выйшлі людзі на вуліцы. Спачатку бяспека, потым – што-небудзь іншае. Галасаванне пра асаблівы статусе паказала, што пра гэтыя чырвоныя лініі сёй-той пачаў забывацца. І палітсілы прэзідэнта, і нават адна з палітычных сілаў, якая гэтыя лініі артыкулявала", – напісаў лідар партыі "Голас".

Вакарчук адзначыў, што пакуль што Украіна ідзе паводле плану, які прыдумалі ў Крамлі і праціснулі ў Менску, дапоўніўшы непрымальнай "формулай Штайнмаера".

"Мы павінны гэта змяніць. Нашай задачай павінна быць дасягненне поўнага, усёабдымнага, доўгага спынення агню і вяртання нашых палонных і закладнікаў. Кропка.

А ўнутры краіны мы павінны пачаць распрацоўку нашага агульнага плана дэакупацыі Крыма і Данбаса. Які будзе ўключаць і блок у сферы бяспекі, а таксама і палітычны, і эканамічны, і сацыяльны блокі. Мы ўжо працуем над такім планам, і будзем гатовыя прапанаваць яго грамадству, палітычным сілам і міжнародным партнёрам", – рэзюмаваў Вакарчук.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках