20 красавiка 2024, Субота, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ліване пратэстуюць супраць некампетэнтнага кіраўніцтва і карупцыі

У Ліване пратэстуюць супраць некампетэнтнага кіраўніцтва і карупцыі

Удзельнікі маштабнай акцыі паспрабавалі прарвацца да парламента.

Дзясяткі ўдзельнікаў антыўрадавай дэманстрацыі пацярпелі пры сутыкненнях з сіламі бяспекі ў сталіцы Лівана. Не менш за 10 чалавек дастаўленыя ў лякарні Бейрута, паведамляе мясцовае аддзяленне Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ў ноч на нядзелю, 15 снежня, піша «Нямецкая хваля».

Паводле ягоных звестак, яшчэ 33 пацярпелым медыцынская дапамога была прапанаваная на месцы. Сілы бяспекі заявілі пра два дзясяткі параненых сярод сваіх супрацоўнікаў.

Супрацьстаянне пачалося 14 снежня з спробы групы верагодных праўладных актывістаў другі раз за тыдзень узяць штурмам лагер пратэстоўцаў. Пазней сотні людзей, у тым ліку прыехалыя з іншых гарадоў, чарговы раз выйшлі на вуліцы Бейрута з крытыкай уладаў. Акцыя стала самай масавай за апошнія некалькі тыдняў.

Пратэстоўцы паспрабавалі прарвацца праз загароды да будынка парламента. Пасля гэтага паліцыянты ўжылі слезацечны газ, дубінкі, гумовыя кулі і вадамёты для разгону дэманстрантаў, тыя ў адказ сталі закідваць вартавых парадку камянямі. Некалькіх чалавек затрымалі.

Прэм'ер Лівана падаў у адстаўку на фоне пратэстаў

Пратэсты ў Ліване ўспыхнулі 17 кастрычніка праз намеры ўрада ўвесці падатак на тэлефонныя званкі праз WhatsApp і іншыя мэсэнджары. Пасля акцыі перараслі ў выступленні супраць карупцыі, некампетэнтнага кіравання эканомікай і элітаў, якія за 30 гадоў пасля заканчэння грамадзянскай вайны так і не змаглі палепшыць жыццё большасці ліванцаў.

Прэм'ер-міністр рэспублікі Саад Харыры падаў у адстаўку на фоне масавых пратэстаў. Прэзідэнт Мішэль Аун даручыў яму выконваць абавязкі да стварэння новага кабінета міністраў. Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы 16 снежня правядзе кансультацыі з парламенцкімі фракцыямі з мэтай прызначыць новага прэм'ера.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках