29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі заявілі пра сур'ёзныя рознагалоссі паміж Пуціным і Зяленскім

7
У Крамлі заявілі пра сур'ёзныя рознагалоссі паміж Пуціным і Зяленскім
ФОТА: МІХАІЛ МЕТЦЭЛЬ, ТАСС

Кіеў і Масква выкарыстоўваюць розную тэрміналогію.

Прэзідэнты РФ і Украіны Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі падчас нармандскага саміту ў Парыжы не здолелі дасягнуць згоды ў шэрагу пытанняў, заявіў спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў падчас перадачы на расейскім "Першым канале", якая выйдзе ў эфір вечарам 15 снежня, паведамляе ТАСС.

Як адзначыў Пяскоў, "Пуцін і Зяленскі пачалі размаўляць адзін з адным", але пакуль "яны далёкія ад згоды ў цэлым шэрагу пытанняў, яны выкарыстоўваюць розную тэрміналогію".

Спікер Крамля апавёў, што лідары Расеі і Украіны "хвілінаў 10–15 гутарылі сам-насам, што не так коратка".

Пасля гэтага, паводле словаў Пяскова, іх перапыніў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, які "настойваў на прадаўжэнні працы ў нармандскім фармаце".

9 снежня ў Парыжы адбыўся першы за тры гады саміт лідараў "нармандскай чацвёркі" – Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі – з нагоды ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе. Ён доўжыўся блізу васьмі гадзінаў. У рамках саміту лідары дзяржаваў правялі двухбаковыя перамовы, у тым ліку адбылася сустрэча Зяленскага і Пуціна.

Бакі дамовіліся да канца года ўзгадніць поўнае спыненне агню і абмен утрыманымі асобамі ў фармаце "ўсіх на ўсіх", абмеркавалі пашырэнне мандата назіральнай місіі АБСЕ і анансавалі новы саміт "Нармандскай чацвёркі" праз чатыры месяцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках