26 красавiка 2024, Пятніца, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Алесь Круткін распавёў дэтэктыўную гісторыю пра сваё вызваленне

2
Блогер Алесь Круткін распавёў дэтэктыўную гісторыю пра сваё вызваленне
АЛЕСЬ КРУТКІН

Міліцыя спалохалася?

У пятніцу 13 снежня полацкі блогер Аляксандр Круткін, які адседзеў 15 дзён за перадрук у Фэйсбуку, выйшаў на волю. Міліцыянты адвезлі яго ў іншы канец горада - далей ад сяброў, якія чакалі яго вызвалення каля цэнтральнага РАУС. Выпускаючы Круткіна, вельмі прасілі, каб яго сябры не ладзілі каля міліцыі «масавых мерапрыемстваў».

Паводле інфармацыі «Віцебскай вясны», сябры чакалі вызвалення Круткіна з ІЧУ ад 17-й гадзіны. Але міліцыянты не паведамлялі, дзе ён знаходзіцца. Сустракалі Алеся не толькі палачане, прыехалі выказаць салідарнасць актывісты з Менска, Віцебска, Воршы. Толькі пасля 18.00 маці Алеся паведамілі, што яе сына вывезлі з РАУС у іншы канец горада, у апорны пункт міліцыі мікрараёна «Марыненка».

Алеся сустрэлі на канцавым аўтобусным прыпынку. Высветлілася, што міліцыя перавезла яго яшчэ а 16 гадзіне - далей ад тых, хто сустракаў яго ў РАУС. Выпускаючы Круткіна з апорнага пункта, міліцыянты прапанавалі яму патэлефанаваць сваім сябрам, каб яны не ладзілі масавай сустрэчы каля дзвярэй цэнтральнага РАУС.

ФОТА: VITEBSKSPRING.ORG

Алесь паведаміў, што 12 снежня суд у Менску завочна аштрафаваў яго на 50 базавых велічыняў (блізу 500 еўраў).

Распавёў таксама, што за ўвесь час адседкі яго маці змагла толькі аднойчы зрабіць яму харчовую перадачу, другі раз ёй адмовілі, патлумачыўшы - што за парушэнне Алесем рэжыму ўтрымання ў ІЧУ. Але якое менавіта было парушэнне, не ведае і сам Алесь.

ФОТА: VITEBSKSPRING.ORG

Са слоў Круткіна, на 17 снежня (14.00) у Полацку прызначаны яшчэ адзін судовы разгляд. Алеся абвінавачваюць у абразе міліцыянтаў. Мяркуе, што дадуць штраф.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках