У Італіі сардзіны сталі сімвалам пратэсту
- 15.12.2019, 11:59
- 8,018
Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы супраць «сябра Крамля».
У Італіі на вуліцы выйшлі дзясяткі тысяч чалавек, пратэстуючы супраць правай партыі «Ліга» былога віцэ-прэм'ера і міністра ўнутраных спраў краіны Матэа Сальвіні, якога называюць сябрам Крамля, паведамляе ВВС.
Акцыя ў Рыме стала самай масавай за ўвесь час існавання руху, сімвалам якога сталі сардзіны. Удзельнікі руху малююць гэтую рыбу на плакатах, апранаюцца ў касцюмы сардзін і прыносяць з сабой цацкі.