29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне перанясуць дату святкавання Калядаў на адзін дзень з каталікамі?

5
Ва Украіне перанясуць дату святкавання Калядаў на адзін дзень з каталікамі?

Гэта будзе зроблена, калі ўкраінцы будуць гатовыя.

Зверхнік Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Кіеўскі Епіфаній на брыфінгу паводле вынікаў сабора ПЦУ заявіў, што царква перанясе дату святкавання Каляд, калі ўкраінцы будуць да гэтага гатовыя, паведамляе gordonua.com.

Ён адзначыў, што ПЦУ не супраць пераносу даты святкавання Каляд, аднак не ўсе украінцы на гэты момант падтрымліваюць гэтую ідэю.

«Асабліва гэта тычыцца заходняга рэгіёну нашай украінскай дзяржавы. Таму мы будзем і далей весці асветніцкую працу і калі ўбачым, што абсалютная большасць праваслаўных хрысціян, а асабліва нашых вернікаў Праваслаўнай царквы Украіны хрысціян, гатовыя да змены календара, тады мы правядзём каляндарную рэформу», - падкрэсліў Епіфаній.

З ягоных слоў, царква не можа выносіць такое пытанне на парадак дня, пакуль «становіцца на ногі». На думку Епіфанія, гэтае пытанне будзе вырашана пазітыўна, але для гэтага патрэбны час.

14 снежня ў Кіеве завяршыўся першы архірэйскі сабор ПЦУ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках