24 красавiка 2024, Серада, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Баранавічаў распавёў невядомыя падрабязнасці пра страйк таксістаў

1
Жыхар Баранавічаў распавёў невядомыя падрабязнасці пра страйк таксістаў

Улады не здольныя кантраляваць сітуацыю.

Чытач Аляксандр з Баранавічаў паведаміў тэлеграм-каналу «Баста» падрабязнасці пра страйк таксістаў у сваім горадзе:

- У нас па другім коле пачалася забастоўка таксістаў з Яндекса. Улады не заўсёды здольныя кантраляваць пасажыраперавозкі і ў выніку атрымліваецца, што ў гэтую сферу пускаюць абы-каго, абы капейка капала. Гэта спараджае шмат праблем.

Напрыклад, апошнім часам павялічылася колькасць нелегалаў, якія не толькі возяць людзей на недагледжаных аўто, але і не заўсёды выконваюць элементарныя правілы дарожнага руху, а ў выніку аварыі, незадаволеныя кліенты і негатыўнае стаўленне да таксістаў увогуле.

Можна было б сказаць, што гэта праблема выключна таксістаў, але напраўду ўсё адлюстроўваецца на нас, канчатковых спажыўцах. Праз тое, што Міністэрства транспарту не можа наладзіць у такіх мястэчках як Баранавічы якасныя прыгарадныя пасажырскія маршрутныя перавозкі, людзі вымушаныя карыстацца часам менавіта таксі. Праз тое, што легальных таксістаў абклалі кантролем і паборамі, танней выходзіць «бамбіць» нелегальна.

Вельмі хацелася б прыцягнуць увагу ўладаў да гэтай праблемы, але адчуванне такое, што яны занятыя больш важнымі справамі, прычым сацыяльныя складнікі ў гэты пералік наўрад ці ўваходзяць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках