19 красавiка 2024, Пятніца, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як «запальваюць» беларускія плітачнікі і сантэхнікі

19
Як «запальваюць» беларускія плітачнікі і сантэхнікі
Иллюстрационное фото

У сеціве з'явіліся ўзоры «шэдэўраў».

«Часам нам на пошту прыходзяць скаргі: маўляў, нам абяцалі зрабіць пандус (ганак, лесвіцу) вясной, але мы не верым, давайце-тка прапясочым які-небудзь ЖЭС прафілактычна. То-бок цяпер на календары зіма, а людзі ўжо хвалююцца, што рамонт яшчэ не пачаўся. Але давайце будзем справядлівыя: сёння абяцанні рэдка застаюцца незаўважанымі, таму тыя, хто іх раздаваў, асабіста зацікаўленыя ў іх выкананні. Іншая рэч, калі тэрміны заканчэння, напрыклад, капрамонту ўвесь час пераносяцца або будаўнікі робяць сваю працу няякасна. Вось гэта ўжо нельга замоўчваць – сардэчна запрашаем на Дошку ганьбы. Вось глядзіце, якія “шэдэўры” будаўніцтва і добраўпарадкавання нам даслалі на гэты раз», – пішуць журналісты партала tut.by.

Вось свежы прыклад таго, што «Дошка ганьбы» існуе нездарма: праз 3 дні пасля публікацыі дарожку па вуліцы Адзінцова ў Менску прывялі ў парадак.

Магілёў, вуліца Народнага Апалчэння, 7. Вось так адрамантавалі плітку ўздоўж дома пасля шматлікіх скаргаў жыхароў. Цяпер яны пытаюцца: а гэта нармальна, што пласт асфальту вышэйшы за бардзюр?

Бабруйск, вуліца Урыцкага, 125. Рамонт дзіркі ў сцяне сіламі ЖЭУ-1. Можна плітку ляпіць?

Менск, вуліца Жудро, 17, корпус 2. Жыхары скардзяцца на стан пад'езда: «У такіх вось умовах жывем, хоць спраўна плацім за яго абслугоўванне, рамонт і ўборку».

Менск, праспект Ракасоўскага, 41а, школа № 17. Звярніце ўвагу, дзе знаходзіцца выключальнік у мужчынскай прыбіральні для пачатковых класаў.

Менск, вуліца Асаналіева, 32. Тут нядаўна замянілі ліфт, але рамонт сценаў зроблены дрэнна.

Бульвар Шаўчэнкі, 17. Заезд на паркоўку пошты і крамы. Людзі скардзяцца, што пасля адкрыцця крамы тут увесь час разгружаюцца аўтамабілі і аўтааматары вымушаныя аб'язджаць іх па зялёнай зоне.

Той самы выпадак, калі захацелася зрабіць душавую кабіну, а памяшканне ўжо абліцаванае кафляй. Душ, вядома, працуе, але трубы да змяшальніка выглядаюць недарэчна. Ці мы не маем рацыі?

Менск, вуліца Бельскага, 26. Людзі скардзяцца на старую вярбу, якая расце проста на вузкай сцежцы да дома. Гэтым летам дрэва пачало сохнуць, засталася толькі пара жывых галінаў. Можа, час яе спілаваць?

Беразіно, вуліца Кастрычніцкая. Пачатак вуліцы заасфальтаваны, паколькі гэта галоўная вуліца. Але другая яе палова, дзе размешчана больш за сотню прыватных дамоў, уяўляе з сябе сумнае відовішча.

Вось як укладваюць асфальт у Наваградку, далей не хапіла. На жаль, назва вуліцы нам не паведамілі, але тое, што гэта «шэдэўр», – відавочна.

Магілёў. Вялікі адрэзак новай дарожкі з тратуарнай пліткай па вуліцы Грунвальдскай апынуўся ў яме, яе ўвесь час залівае вадой пасля дажджоў. Тры туі, пасаджаныя падчас суботніка, ужо згнілі, ад іх засталіся толькі гразевыя ванны.

Полацак, 4-ы завулак Фрунзэ. За лета ў асфальтавым пакрыцці ўтварылася мноства ямаў, праз некаторыя ўжо немагчыма «пераваліць» і на мінімальнай хуткасці. Людзі пішуць, што заяўка, пададзеная 6 лістапада на сайт 115.бел, была закрытая праз 10 дзён з паметкай «выканана». Фактычна ж ніхто там нічога не рабіў, а ямы сталі яшчэ большыя, аб'язджаць даводзіцца ледзь не па трубе, якая ідзе ад ЦЭЦ.

Аграгарадок Бальшавік, пяць кіламетраў ад Менска. Камунізм тут не наступіў, дарогі і дарожкі прыйшлі ў непрыдатнасць, вулічнага асвятлення ў дварах няма, людзі ходзяць з ліхтарыкамі і пераступаюць усе гэтыя ямы. Жыхары ўжо пісалі калектыўны ліст у «Жилищник Минщины», але адказ атрымалі стандартны: «Грошай няма».

Маладзечна, вуліца Віленская. Гэтая дарожка знаходзіцца практычна насупраць райвыканкама, побач з МНС. Людзі пішуць, што ў такім стане яна ўжо шмат гадоў.

Менск, завулак Новавіленскі, 14. Ля першага пад'езда, дзе жывуць пераважна людзі пенсійнага веку, – аварыйны ганак. Яны паведамляюць, што калі ганак заснежаны, хаджэнне па ім ператвараецца ў катаванне.

Фаніпаль. Вось такі рэбус пакінулі пасля сябе будаўнікі пры рамонце дарогі. Тратуар ператвараецца, ператвараецца... У што? «Ходзім па брудзе, найбліжэйшы пешаходны пераход недалёка, але праз балота, якое пачынаецца адразу пасля нечаканага заканчэння тратуару, гэтая адлегласць здаецца бясконцай», – пішуць мясцовыя жыхары.

Віцебск, вуліца Талстога, 4. Звярніце ўвагу на памер люстэрка ў прыбіральні.

Менск. Праход праз двор паміж дамамі па вуліцы Чабатарова і Кашавога. Тут можна арганізаваць пракат гумовых ботаў – без іх прайсці гэтае балота нерэальна.

Смаргонь. На вуліцы Сініцкай недалёка ад сярэдняй школы № 5 і будынка № 6 (гэта інтэрнат) будаўнікі паклалі новыя ходнікі, прынізілі бардзюрны камень для лепшага пераходу праезнай часткі. Але забыліся ўсталяваць дарожны знак «Пешаходны пераход» і нанесці адпаведную дарожную разметку. І цяпер пешаход і кіроўца збянтэжаныя: хто каго абавязаны прапусціць?

Віцебск, Маскоўскі праспект. Вось так удасканалілі пешаходную дарожку каля супермаркета «Віталюр», які будуецца.

Новы прыпынак і пад'езд да яго побач са школай у пасёлку Гарадзішча (Пінскі раён). Ну і што тут новага? Хіба што кавалак разметкі.

Гаспадар, на ракавіне былі зялёныя наклеечкі, нам іх зняць або хай застаюцца?

Зрабіць дзірку пад разетку ў плітцы? Ды калі ласка! А няроўныя бакі потым схаваюцца, не хвалюйцеся.

Гэтае фота даслаў плітачнік, якому трэба будзе шмат перарабляць за сваім папярэднікам: «Гэта поўная лажа, калега». Яго збянтэжыла тэхналогія кладкі пліткі на лінолеум.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках