25 красавiка 2024, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за сто беларусаў звярнуліся ў міліцыю пасля скасавання канцэрту Энрыке Іглесіяс

9
Больш за сто беларусаў звярнуліся ў міліцыю пасля скасавання канцэрту Энрыке Іглесіяс

Людзі не могуць вярнуць грошы.

3 снежня ў «Менск-Арэне» павінен быў выступіць гішпанскі спявак Энрыке Іглесіяс. Пра адмену імпрэзы стала вядома даслоўна за два тыдні, калі многія ўжо паспелі купіць білеты. Пазней менеджмэнт артыста заявіў, што не будзе канцэртаў таксама ў Заграбе і Рызе. Сёння ў эфіры тэлеканалу АНТ афіцыйная прадстаўніца ГУУС Менгарвыканкама Наталля Ганусевіч паведаміла, што ў міліцыю ўжо звярнулася блізу сотні чалавек. Колькі ўсяго людзей не могуць вярнуць свае грошы, пакуль невядома, паведамляе «Онлайнер».

Квіткі на выступ Іглесіяса ў «Менск-Арэне» каштавалі да 354 рублёў. Дзе зараз знаходзіцца прадстаўнік балгарскай кампаніі Art BG, які з'яўляецца арганізатарам выступаў артыста, не паведамляецца: на сувязь ён не выходзіць.

- Усім пацярпелым неабходна звяртацца ў праваахоўныя органы, бо лічым, што ў дзеяннях арганізатара маецца крымінальны складнік - такі, як махлярства, бо арганізатар, хутчэй за ўсё, не збіраўся праводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь канцэрт, - выказалася намесніца старшыні праўлення гарадскога таварыства абароны спажыўцоў Дарына Гулюта.

- Сапраўды, у міліцыю звяртаюцца грамадзяне, якія хочуць вярнуць грошы за аплачаныя квіткі на канцэрт папулярнага спевака, які з пэўных прычын не адбыўся. На сённяшні дзень у міліцыі блізу 100 заяў ад пацярпелых грамадзян, - пракаментавала Наталля Ганусевіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках