29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўнага рэжысёра Опернага тэатра звольняць за прагулы

22
Галоўнага рэжысёра Опернага тэатра звольняць за прагулы
ФОТА: ДАР'Я БУРАКІНА, TUT.BY

Міхаіл Панджавідзэ з'яўляўся галоўным рэжысёрам Опернага тэатра з 2010 года.

Галоўны рэжысёр Нацыянальнага тэатра оперы і балета Міхаіл Панджавідзе будзе звольнены за прагулы. Інфармацыю пра гэта tut.by пацвердзілі ў прэс-службе тэатра.

Як паведамілі ў прэс-службе тэатра, «Міхаіл Аляксандравіч Панджавідзэ знаходзіцца на бальнічным, але загад аб ягоным звальненні за прагулы паводле артыкула Працоўнага кодэкса падпісаны». Ад больш падрабязных каментароў у тэатры пакуль адмовіліся.

Міхаіл Панджавідзэ з'яўляўся галоўным рэжысёрам Опернага тэатра з 2010 года. За гэты час ён паставіў 18 спектакляў. Панджавідзэ з'яўляўся апошнім прадстаўніком «старой» каманды, якая ажыццяўляла кіраўніцтва оперным тэатрам на працягу апошняга дзесяцігоддзя. У траўні 2019 гады з пасады галоўнага дырыжора сышоў Віктар Пласкіна. У лістападзе пакінуў сваю пасаду гендырэктар Уладзімір Грыдзюшка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках