20 красавiка 2024, Субота, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не стала стваральніка фолк-фэсту «Камяніца»

9
Не стала стваральніка фолк-фэсту «Камяніца»
АЛЕГ ПАШАК

Бізнэсоўцу Алегу Пашаку было 53 гады.

Бізнэсовец, стваральнік фольк-фэсту "Камяніца" Алег Пашак сканаў сёння, 13 снежня, у Менску. Яму было 53 гады, піша tut.by.

Алег Пашак нарадзіўся 19 снежня 1965 года ў горадзе Кяхта (Бурація). У 1983-1987 гадах вучыўся ў Вышэйшым вайсковым камандным вучылішчы радыёэлектронікі (ВВКУРЭ), у 1987-92 гадах служыў у войсках СПА. Сваю службу Пашак закончыў у Мачулішчах, звольніліся ў запас рангу капітана.

З 1992 займаўся бізнэсам у галіне лагістыкі, у 2003-м адкрыў кавярню «Камяніца». Таксама ён з'яўляўся ўладальнікам кавярні «Грай» і «Агінскі».

У 2009-м Пашак правёў першы фэст «Камяніца», які праходзіў на адкрытым паветры ў Музеі беларускай народнай архітэктуры і побыту (пасёлак Азярцо Менскага раёна). У гэтым годзе ад яго правядзення пастанавілі адмовіцца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках