20 красавiка 2024, Субота, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя Джонсана атрымала абсалютную большасць у парламенце Брытаніі

13
Партыя Джонсана атрымала абсалютную большасць у парламенце Брытаніі

Сталі вядомыя афіцыйныя вынікі падліку галасоў.

Надзеі на другі рэферэндум датычна "Брэкзіту" праваліліся. Кансерватыўная партыя прэм'ер-міністра Борыса Джонсана атрымала на выбарах абсалютную большасць месцаў у парламенце і цяпер можа вывесці краіну з складу ЕЗ, паведамляе dw.com.

У Вялікай Брытаніі Кансерватыўная партыя прэм'ер-міністра Борыса Джонсана атрымала пераканальную перамогу ў выніку пазачарговых парламенцкіх выбараў і цяпер можа выканаць абяцанне пра вывад краіны з складу Еўрапейскага звязу. Паводле вынікаў афіцыйнага падліку вынікаў галасавання ў 605 з 650 акругаў на раніцу пятніцы, 13 снежня, торы атрымаюць 330 з 650 месцаў у Палаце супольнасцяў, гэта значыць абсалютную большасць, і здольныя кіраваць краінай самастойна, без партнёраў.

Паводле падлікаў брытанскай медыякампаніі ВВС, партыя Джонсана можа спадзявацца як мінімум на 362 мандаты. Апазіцыйным лейбарыстам дастанецца толькі 199 месцаў. Гэта найгоршы вынік Лейбарысцкай партыі за ўсю гісторыю. Лідар апазіцыі Джэрэмі Корбін прызнаў паразу і абяцаў пакінуць пасаду кіраўніка партыі пасля пераходнай фазы.

Борыс Джонсан заявіў, што ягоны ўрад атрымаў "магутны мандат на рэалізацыю Брэкзіту". Ён абяцаў "аб'яднаць краіну і засяродзіць увагу на прыярытэтах брытанскага народа". Дзякуючы абсалютнай большасці Джонсан цяпер можа правесці праз парламент узгодненую з Брусэлем дамову аб умовах і парадку выхаду Вялікай Брытаніі са складу ЕЗ. Вялікая Брытанія плануе ажыццявіць "Брэкзіт" 31 студзеня.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках