19 красавiка 2024, Пятніца, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз содні атрымалася патушыць расейскі авіяносец «Адмірал Кузняцоў»

7
Праз содні атрымалася патушыць расейскі авіяносец «Адмірал Кузняцоў»
ФОТА: ЛЕЎ ФЕДАСЕЕЎ / ТАСС

Лёс аднаго чальца экіпажа застаецца невядомым.

Блізу 5-й раніцы паводле Менска ў Расеі атрымалася ліквідаваць адкрытае гарэнне на авіяносным крэйсеры "Адмірал Кузняцоў", аднак у выніку пажару 1 чалавек загінуў, лёс яшчэ аднаго чальца экіпажа – невядомы.

Пра гэта паведамляе расейскае выданне ТАСС са спасылкай на экстраныя службы РФ.

"Блізу 5-й раніцы адкрытае гарэнне было ліквідаванае. Плошча пажару склала 500 кв. метраў".

У выніку пажару загінуў адзін чалавек, 12 пацярпелі, стан аднаго з іх ацэньваецца як цяжкі, 11 як сярэдняй ступені цяжкасці.

Лёс аднаго чальца экіпажа застаецца невядомым.

Адзначаецца, што тушэнне пажару ўскладнялася моцным задымленнем і высокімі тэмпературамі.

Што было раней: 12 снежня ў труме першага энэргаадсека крэйсера "Адмірал Кузняцоў" адбылося загаранне пры выкананні агнявых працаў.

Раней паведамлялася, што агонь ахапіў сама менш 120 квадратных метраў судна. Гарэла дызельнае паліва. На момант пажару на караблі знаходзілася больш за 400 чалавек, іх эвакуявалі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках