18 красавiка 2024, Чацвер, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пайшла прыватызаваць, а маёй кватэры – няма»: Крык душы пенсіянеркі

31
«Пайшла прыватызаваць, а маёй кватэры – няма»: Крык душы пенсіянеркі

Як чыноўнікі забіраюць жыллё ў пажылых людзей.

Сваёй гісторыяй з відэаблогерам і актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрусём Войнічам падзялілася жыхарка менскага мікрараёна Паўднёвы Захад Людміла Аляксандраўна. Ёй пагражаюць высяленнем, калі яна не выплаціць 11800 рублёў за «прыватызацыю» кватэры, у якой яна жыла 40 гадоў.

– Атрымала кватэру 40 гадоў таму, – апавядае мянчанка. – Пайшла прыватызаваць у 2014 годзе, а маёй кватэры – няма, не зарэгістраваная. А я пражыла 37 гадоў, плаціла грошы. Пайшла ў інстытут – знайшлі маю кватэру, зарэгістравалі 2014 годам і прызначылі мне выплачваць за прыватызацыю 118 мільёнаў [11800 рублёў новымі грашыма].

Мне 73 гады, працавала 50 гадоў, плаціла падаткі і цяпер дзяржава патрабуе з мяне такія грошы, каб я магла жыць у сваёй асабістай кватэры. 27 гадоў працавала на будоўлі, але потым, праз стан здароўя, звольнілася і перайшла ў «Белкнігу», але таксама будаўніцай. А цяпер я сем гадоў ужо на пенсіі. Нічога немагчыма новага набыць, я ў цяжкім становішчы. Я не магу адкласці сабе «смяротных» нейкіх, ашчаджэнняў у мяне няма. Нічога няма.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках