29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Калі нам вернуць Данбас, я гатовы 10 разоў паціснуць руку Пуціну, а калі Крым – то можна і 100 разоў

32
Зяленскі: Калі нам вернуць Данбас, я гатовы 10 разоў паціснуць руку Пуціну, а калі Крым – то можна і 100 разоў

Прэзідэнт Украіны апавёў пра перамоўныя пазіцыі з Крамлём.

12 снежня ў эфіры праграмы "Права на ўладу" на тэлеканале "1+1" прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў, што падчас нармандскага саміту ў Парыжы абмяняўся поціскамі рукі з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, паведамляе gordonua.com.

"А як можна па-іншаму праводзіць сустрэчы на найвышэйшым узроўні? Як можна без поціску рукі пачаць дыялог? Як можна пра нешта дамаўляцца і развязваць пытанні?" – адзначыў прэзідэнт.

На думку Зяленскага, на нармандскім саміце атрымалася "многае развязаць", але вынік гэтых пастановаў можна будзе ўбачыць да канца 2019 года.

"Мы сапраўды вельмі хочам спыніць вайну – значыць, мы павінны размаўляць. Я скажу шчыра: калі заўтра нам вернуць часова акупаваны Данбас, то я магу яшчэ 10 разоў паціснуць руку Пуціну, а калі нам вернуць наш Крым – а яго абавязкова калісьці вернуць, – то можна і 100 разоў паціснуць руку. Я гатовы на такія рэчы дзеля выніку", – заявіў прэзідэнт.

9 снежня 2019 года ў Парыжы адбыўся першы за тры гады саміт лідараў "Нармандскай чацвёркі" – Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі – з нагоды ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе. Ён доўжыўся блізу васьмі гадзінаў. У рамках саміту лідары дзяржаваў правялі двухбаковыя перамовы, у тым ліку адбылася першая сустрэча Зяленскага і Пуціна.

Бакі дамовіліся да канца года ўзгадніць поўнае спыненне агню на Данбасе і правесці абмен утрыманымі асобамі ў фармаце "ўсіх на ўсіх", таксама абмеркавалі пашырэнне мандата назіральнай місіі АБСЕ і развядзенне сілаў і сродкаў на трох участках.

На відэа сустрэчы, якое паказалі ў прамым эфіры, поціску рукі Зяленскага і Пуціна не было. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што прэзідэнты абмяняліся поціскамі рукі падчас сустрэчы перад пачаткам перамоваў лідараў "Нармандскай чацвёркі".

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках