19 красавiка 2024, Пятніца, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры пытанні датычна новага павароту ў справе Паўла Шарамета

42
Тры пытанні датычна новага павароту ў справе Паўла Шарамета
Павал Шарамет

Украінскае выданне, у якім працаваў беларускі журналіст, з асцярогай успрымае інфармацыю паліцыі.

Выданне «Украінская праўда», у якім працаваў беларускі журналіст Павал Шарамет, з асцярогай ставіцца да апублікаванай паліцыяй інфармацыі пра расследаванне забойства свайго калегі і звяртаецца з просьбай да ўсіх, каму вядомыя дадатковыя факты пра згаданых у расследаванні людзей, паведаміць іх рэдакцыі.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла галоўная рэдактарка «Украінскай праўды» Сеўгіль Мусаева:

«З моманту яго (Шарамета – рэд.) забойства прайшло больш за тры гады, і за ўвесь гэты час мы не ведалі пра ход расследавання амаль нічога. Справа была фактычна засакрэчаная яшчэ ўвосень 2017 года, а каментары праваахоўнікаў зводзіліся да таго, што публікацыя любой інфармацыі можа нашкодзіць следству.

Мы станоўча ўспрымаем той факт, што следства прадаўжаецца, і пра гэтую справу не забыліся. Прызнаемся шчыра, агучаная версія следства нас шакавала.

Ёсць некалькі пытанняў, адказаў на якія не прагучала падчас брыфінгу:

1. Хто можа быць заказчыкам гэтага забойства? Версія пра тое, што такое злачынства магла самастойна арганізаваць група валанцёраў для дэстабілізацыі сітуацыі, выклікае шмат пытанняў.

2. Незразумелымі для нас застаюцца матывы заказчыкаў і выканаўцаў. Мэта, якая была агучаная падчас брыфінгу – дэстабілізацыя палітычнай сітуацыі ва Украіне – не была дасягнутая.

3. Хто быў зацікаўлены ў дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне ў той час? Навошта валанцёрам, якія падтрымлівалі войска ў складаныя часы, патрэбная дэстабілізацыя сітуацыі ўнутры краіны? Або следства мяркуе, што група валанцёраў магла дзейнічаць у інтарэсах Расеі?

Рэдакцыя «Украінскай праўды» старанна і дэталёва прааналізуе факты, якія былі агучаныя следчай групай.

Каб вызначыць ісціну, «Украінская праўда» звяртаецца да ўсіх, каму вядомыя дадатковыя факты пра людзей, прозвішчы якіх былі агучаныя ў якасці падазраваных, з просьбай падаць іх рэдакцыі».

Нагадаем, што ўчора следчыя паведамілі, што падазраюць сама менш пяць чалавек: медсястру аднаго з парашутна-дэсантных батальёнаў Яну Дугар, лекарку і валанцёрку Юлію Кузьменку, музыку і добраахвотніка Андрэя Антоненку, добраахвотніка Уладзіслава і Іну Грышчанку.

Паводле версіі праваахоўнікаў, на аснове праведзеных экспертызаў, закладвала выбухоўку пад аўто Шарамета – Кузьменка, а дапамагаў ёй – Антоненка.

Таксама следства мяркуе асноўным матывам забойства журналіста Паўла Шарамета дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках