Беларускі абрад «Юроўскі карагод» патрапіў у спіс ЮНЕСКА
- 12.12.2019, 17:15
- 13,413
Як ён выглядае?
Старажытны беларускі народны абрад "Юроўскі карагод" трапіў у Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. "Еўрарадыё" прапануе фотарэпартаж пра тое, як яго праводзяць жыхары вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Абрад штогод адзначаецца ў гэтай вёсцы ў пачатку траўня і прымеркаваны да вясенняга свята Юр'я.