24 красавiка 2024, Серада, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лістападзе ў разы ўпаў продаж валюты насельніцтвам

9
У лістападзе ў разы ўпаў продаж валюты насельніцтвам

Чаму ў Беларусі даражэюць даляр і еўра?

Як растлумачыць рост курсаў замежных валют у другой палове лістапада ў Беларусі? Чаго чакаць ад валют налета? Пра гэта карэспандэнт «Белсата» пагаварыў з эканамістамі.

У Беларусі з другой паловы лістапада прыкметна выраслі курсы ўсіх трох асноўных для нас валют - даляра, еўра і расейскага рубля. Паводле звестак Нацыянальнага банка, 19 лістапада даляр каштаваў 2,0455 рубля, а 12 снежня - ужо 2,1143 (рост на 3,36%). За гэты ж час курс еўра вырас на 3,81% (да 2,3436 рубля), а расейскі рубль - на 3,94% (да 3,3269 беларускага рубля за 100 расейскіх рублёў).

РОСТ КУРСАЎ ВАЛЮТ У 2019 ГОДЗЕ

Сёлета гэта не максімальныя значэння ні даляра, ні еўра. Але ў чым прычыны такога стабільнага росту?

Людзі займелі больш грошай?

Старшы аналітык «Аlpari» Вадзім Ёсуб кажа, што прычын зніжэння курсу рубля можа быць дзве. Па-першае, аднаму або некалькім вялікім для Беларусі прадпрыемствам да канца года спатрэбілася валюта - напрыклад, для вяртання крэдыту або аплаты імпартнага кантракту.

«І кінуліся ў сціслыя тэрміны гэтую валюту купляць. З улікам таго, што беларускі рынак мае маленькі аб'ём, купля ў кароткі тэрмін валюты на некалькіх дзясяткаў мільёнаў даляраў можа сур'ёзна аслабіць курс беларускага рубля», - заявіў эканаміст.

Другі чыннік, які мог бы паўплываць на рост курсаў замежных валют, гэта працяглы, на працягу некалькіх гадоў, апераджальны рост заробкаў у параўнанні з ростам прадукцыйнасці працы. Гэта значыць, зарабляць людзі сталі больш, чым можна. Рана або позна гэта мела адбіцца на валютным рынку, упэўнены эксперт. Дарэчы, паводле звестак Нацыянальнага банка ў лістападзе ў разы ўпаў чысты продаж валюты грамадзянамі - значыць, людзі сталі менш мяняць валюту на беларускія рублі ў абменных пунктах.

ЯК МЯНЯЎСЯ КУРС ДАЛЯРА З 12 ЛІСТАПАДА ДА 12 СНЕЖНЯ. ЗВЕСТКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА

«Люд займеў больш грошай. З аднаго боку, зніжаецца патрэба здаваць валюту са скарбніцы, з другога - павялічваецца магчымасць валюту купляць. Вынік гэтага мы і назіраем», - падкрэсліў старшы аналітык «Аlpari».

З тым, што прычынай росту курсаў з'яўляецца павелічэнне попыту на валюту, згодны і навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC Алег Мазоль. Але разам з тым, на ягоную думку, можа быць і іншая прычына: напрыклад, Нацыянальны банк захацеў падтрымаць беларускіх экспарцёраў і крыху аслабіў рубель.

«Ніхто не хоча вялікага ўмацавання беларускага рубля, бо гэта негатыўна ўплывае на канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі», - заявіў эканаміст у каментары.

Абы не было неспадзяванак

Чаго чакаць на валютным рынку ў 2020 годзе? Алег Мазоль кажа, што калі не будзе шокаў, калі цана барэля нафты не апусціцца ніжэй за 55 даляраў, курс амэрыканскай валюты пад канец 2020 года можна скласці 2,25 рубля.

На думку Вадзіма Ёсуба, у наступным годзе даляр можа падаражэць прыблізна прапарцыйна меркаванай інфляцыі - на 5%, гэта значыць да 2,2 рубля. Але гэта пры ўмове, што не здарыцца ніякіх дадатковых неспадзяванак у беларускай эканоміцы, а таксама не зменіцца курс даляра на сусветных рынках.

Не гледзячы на тое, што ўлады паабяцалі налета павысіць пенсіі і заробкі бюджэтнікам, эканаміст не чакае, што гэта адаб'ецца на курсе даляра.

«Мабыць, гэта (павышэнне заробкаў - заўвага) будзе тычыцца найбольш беднай часткі бюджэтнікаў. І нават пасля росту даходаў вялікіх лішкаў у іх не выйдзе. То бок, людзі раней менш ежы куплялі, а цяпер змогуць трохі больш купляць», - мяркуе Вадзім Ёсуб.

Паводле ягоных слоў, гэтай катэгорыі грамадзян наўрад рост даходаў дазволіць пабегчы ў абменнік і неяк паўплываць на курсы валют.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках