29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскі Бэнксі намаляваў новую карціну замест закасаванай

5
Берасцейскі Бэнксі намаляваў новую карціну замест закасаванай

Вулічны мастак кранае вострыя сацыяльныя тэмы.

У Берасці ананімны мастак намаляваў на паркане новы малюнак, прысвечаны так званым беларускім выбарам, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Вулічны мастак у Берасці далей кранае вострыя сацыяльныя тэмы. Яго ўжо назвалі тутэйшым Бэнксі - сваімі малюнкамі ён закранае праблемныя пытанні і пры гэтым захоўвае ананімнасць. І вось - порцыя новых твораў мастака.

У цэнтры Берасця 29 лістапада з'явіўся малюнак, прысвечаны нядаўнім так званым выбарам. У празрыстай скрыні для галасавання - акуратна складзеныя бюлетэні, нібы іх туды нехта паклаў. І нечыя чорныя сляды, што вядуць да скрыні.

Выява правісела нядоўга, прыкладна тыдзень. Потым камунальнікі яе зафарбавалі. А 9 снежня на тым жа самым месцы з'явіўся новы малюнак, які паказвае выбар без выбару.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках