17 красавiка 2024, Серада, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі назваў пяць умоў поспеху Украіны

33
Зяленскі назваў пяць умоў поспеху Украіны

Прэзідэнт краіны апублікаваў «формулу будучыні».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваёй калонцы для спецыяльнага выдання часопіса НВ «Мир в 2020» назваў пяць складнікаў «формулы будучыні» для Украіны.

Гэта першая аўтарская калонка Уладзіміра Зяленскі з моманту ягонага абрання прэзідэнтам. Яна апублікаваная ў спецыяльным праекце НВ паводле эксклюзіўнай ліцэнзіі брытанскага часопіса The Economist - нумары, прысвечаным прагнозам сусветных лідэраў меркаванняў на 2020 год.

Прэзідэнт Украіны прызнае, што цяпер краіна не можа прэтэндаваць на глабальнае лідэрства «ў памерах тэрыторыі, вайсковай моцы і аб'ёмах здабычы карысных выкапняў» або «ў тэхналогіях і прамысловым патэнцыяле».

«Але мы дакладна можам стаць самай дынамічна развіванай краінай свету. Краінай з самым хуткім тэмпам пазітыўных змен - не толькі ў эканоміцы, але і ва ўсіх сферах жыцця. Можам давесці, што немагчымае магчымае. Давесці гэта сябрам, ворагам, але перш за ўсё - самім сабе», - перакананы Зяленскі.

Паводле ягоных слоў, такая «формула будучыні для Украіны» складаецца з пяці складнікаў.

Першая з іх - мір. «Без міру ніякага развіцця быць не можа, - нагадвае прэзідэнт. - Мы хочам супакою на нашых умовах. Гэта значыць з вяртаннем Украіне тэрыторый і нашых людзей».

Другім чыннікам прэзідэнт называе «дзейсныя інстытуты і празрыстыя правілы гульні, абавязковыя для ўсіх». Сюды ён уключае перамогу над карупцыяй і справядлівыя суды, роўнасць усіх перад законам, абарону правоў уласнасці.

Трэці чыннік - інвестыцыі. «Таму спатрэбіцца прыбраць непраходныя бар'еры і непатрэбныя рэгуляцыі, якія замінаюць развіццю бізнэсу», - тлумачыць Зяленскі.

Чацвёрты - «якасна іншая інфраструктура». «І гэта не толькі дарогі, хоць дарогі - найперш. Гэта ўсё тое, што дапамагае чалавеку жыць і дамагацца поспеху ва Украіне. Інфраструктура медыцынская і адукацыйная, лічбавая і энэргетычная, фінансавая і камунальная», - піша прэзідэнт.

Нарэшце, пятым чыннікам ён называе народаўладдзе. «Не дэкларацыйнае, а рэальнае. Механізм, які дазволіць людзям уплываць на пастановы ўлады - ад узроўню грамады да ўзроўню прэзідэнта», - кажа на заканчэнне Зяленскі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках