25 красавiка 2024, Чацвер, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі гарэў адзіны авіяносец «Адмірал Кузняцоў»

79
У Расеі гарэў адзіны авіяносец «Адмірал Кузняцоў»
АВІЯНОСНЫ КРЭЙСЕР «АДМІРАЛ КУЗНЯЦОЎ»
АРХІЎНАЕ ФОТА

(абноўлена) У ходзе пажару ёсць пацярпелыя.

На авіяносным крэйсеры «Адмірал Кузняцоў» пад Мурманскам адбыўся пажар, пацярпелі сама менш тры чалавекі. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на крыніцу «Інтэрфакса».

Паводле папярэдніх звестак, загаранне адбылося падчас рамонту ў першым энэргаадсеку на другой палубе.

Паводле інфармацыі СМІ, пажар адбыўся праз зварачныя працы.

З палубы ідзе густы чорны дым. Пажару прысвоілі другі, павышаны ранг складанасці. Як піша РБК, паведамленне пра пажар паступіла ў 10:16 (паводле Менска), на ягонае тушэнне адправіліся восем пажарных разлікаў.

Плошча пажару складае 120 кв. м. Яго тушаць сіламі флоту.

Інфармацыю пра загаранне таксама пацвердзіла РІА «Навіны» са спасылкай на экстранныя службы. Суразмоўца агенцтва дадаў, што ў цяперашні час крэйсер стаіць на рамонце ў доку.

Як паведамілі ТАСС у экстраных службах, пажару прысвоілі другі, павышаны ранг складанасці.

У жніўні на палігоне ў Архангельскай вобласці за 30 кіламетраў ад Северадзвінска адбыўся выбух у часе выпрабавання вадкаснай рэактыўнай рухальнай устаноўкі. Прылада таксама загарэлася. Пажар пачаўся на караблі пры правядзенні працаў цывільнымі спецыялістамі. У выніку выбуху загінулі два спецыялісты Міністэрства абароны Расеі, пацярпелі шэсць чалавек – супрацоўнікі ўстановы і прадпрыемства-распрацоўніка.

Крэйсер «Адмірал Кузняцоў» быў закладзены на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе ў 1982 годзе. Ён можа несці больш за 50 лётных апаратаў, у склад ягонага ўзбраення ўваходзяць крылатыя супрацькарабельныя ракеты «Граніт», зенітны ракетны і ракетна-гарматны комплексы «Клінок» і «Каштан», а таксама сістэма супрацьлодкавай абароны.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках