20 красавiка 2024, Субота, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Перу затрымалі падводную лодку з дзвюма тонамі какаіну

10
У Перу затрымалі падводную лодку з дзвюма тонамі какаіну
Фота: @evnsocial

Субмарына ішла ў Мексіку.

Патрульны катар даставіў у сераду ўвечары на базу ВМС Перу ў Паіце паўпаглыбнае судна з дзвюма тонамі какаіну, затрыманае ў суботу за 180 міляў ад берагу з чатырма чальцамі экіпажу, паведамляе РІА Навіны.

"Чацвёра затрыманых у ходзе аперацыі будуць дастаўленыя ў Ліму, як і дзве тоны какаіну. Субмарына застанецца ў распараджэнні ВМС для дэталёвага даследавання", – паведаміў пракурор Хорхе Чавес Карціна, словы якога прыводзіць выданне Comercio.

Паводле словаў Чавеса, падлодка была загружаная ў мангравых лясах на поўдні Эквадора, што кажа пра слабую пільнасць уладаў суседняй краіны.

Больш за 90% сусветных плантацый кокі сканцэнтраваныя ў так званым "андскім наркатрохвугольніку", у які ўваходзяць Калумбія, Перу і Балівія. У невялікай колькасці кока расце на плантацыях Панамы, Эквадора, на паўднёвым захадзе Венесуэлы і паўночным усходзе Бразіліі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках