24 красавiка 2024, Серада, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі заклікаў Еўрапейскую раду падоўжыць санкцыі супраць РФ

7
Зяленскі заклікаў Еўрапейскую раду падоўжыць санкцыі супраць РФ
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Крэмль не выконвае Менскія дамоўленасці.

11 снежня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем. Пра гэта 11 снежня праінфармавала прэс-служба кіраўніка Украінскай дзяржавы, піша "Гордан".

"Размова адбылася напярэдадні пасяджэння Еўрапейскай рады, падчас якой, як чакаецца, лідары Еўразвязу абмяркуюць пытанне аб працягу эканамічных санкцый супраць Расейскай Федэрацыі. Зяленскі праінфармаваў Мішэля аб аднаўленні пасля трохгадовай паўзы працэсу мірнага ўрэгулявання канфлікту з РФ на Данбасе і асноўных выніках саміту ў нармандскім фармаце, які адбыўся 9 снежня ў Парыжы", - распавялі ў прэс-службе.

Зяленскі выказаў надзею, што ЕЗ працягне антырасейскія санкцыі.

"Разлічваю, што лідары дзяржаў-чальцоў ЕЗ будуць захоўваць адзінства ў падтрымцы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама ў працягу санкцыйнага ціску на РФ да поўнага выканання Менскіх дамоўленасцяў і аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны", - сказаў ён.

Прэзідэнт Еўрапейскай рады вітаў прагрэс Украіны ва ўкараненні еўраінтэграцыйных рэформаў і пацвердзіў гатоўнасць Еўразвязу і надалей надаваць неабходную дапамогу ў гэтым працэсе, дадалі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках