19 красавiка 2024, Пятніца, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тумба-юмба

12
Тумба-юмба

Як Расею з вялікага спорту выкінулі.

Расейскі спорт пацярпеў поўную паразу праз чарговую падмену допінг-аналізаў спартоўцаў. 9 снежня Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) на 4 гады пазбавіла Расею правы на ўдзел у міжнародных спартыўных турнірах, уключаючы Алімпійскія гульні і чэмпіянаты свету. Расея павінна была да 1 студзеня 2019 года падаць базу звестак маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, аднак у прадстаўленай інфармацыі была падмененая частка звестак. Чаму Расея патрапіла ў новы спорт-скандал і хто павінен за гэта адказаць, "Апострафу" распавёў расейскі блогер і фінансіст Слава Рабіновіч.

- У той час, як у Санкт-Пецярбургу гарыць Спартыўна-канцэртны комплекс "Пецярбуржскі", гістарычна вядомы пад сваёй абрэвіятурай СКК (больш за месяц тут праводзіцца дэмантаж без дазвольнай дакументацыі, каб даць Ратэнбэрга зруйнаваць стадыён, пабудаваны да Алімпіяды-1980, і даць зарабіць сябрам Пуціна на новым мега-распілоўванні новай мега-будоўлі; пратэсты гараджан не далі нічога, і сёння СКК пуцінскія сябрукі проста падпалілі), даслоўна ў гэты ж час прыйшлі весткі пра пастанову выканкаму WADA: ён аднагалосна прызнаў РУСАДА не адпаведным Міжнароднаму антыдопінгаву кодэксу і на чатыры гады пазбавіў пуцінскую Расею права ўдзельнічаць у міжнародных турнірах, уключаючы Алімпійскія гульні і чэмпіянаты свету, а таксама прымаць чэмпіянаты свету і падаваць заяўкі на іх правядзенне.

Цяпер нават "чыстыя" расейскія спартоўцы афіцыйна адхіленыя ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях пад сцягам РФ на чатыры гады. Большасць чальцоў камітэта атлетаў Сусветнага антыдопінгавага агенцтва заклікаюць забараніць усім расейскім спартоўцам удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Токіё ў 2020 годзе і ў Пекіне ў 2022 годзе нават пад нейтральным сцягам.

Расплюхаўшы мачу падчас сочынскай Алімпіяды, пазбавіўшы Расею і расейскіх спартоўцаў медалёў, пакрыўшы Расею усясветнай ганьбай, пуцінскія гэбэшныя мачаносцы (паводле адной з версій "мечаносцамі" Іосіф Сталін называў афіцэраў службы дзяржбяспекі, спасылаючыся на рыцарскі "ордэн мечаносцаў", афіцыйная назва якога - "Брацтва воінаў Хрыста", - заўв.) зноў напаскудзілі - і зноў сапраўды цў сусветных для Расеі маштабах. Адначасна зламаўшы кар'еры і лёсы вялікай колькасці спартоўцаў, і закладваючы на будучыню бомбу запаволенага дзеяння на дзесяцігоддзі: каму захочацца ісці ў прафесійны спорт у Расеі з будучых пакаленняў дзяцей і падлеткаў з такімі магчымымі перспектывамі?

Цяпер мы ўбачым масавую адмову самых перспектыўных расейскіх спартоўцаў ад расейскага грамадзянства. У гэтых людзей усё жыццё пастаўлена на дасягненне іх кар'ерных мэтаў на такога кшталту спаборніцтвах - Алімпіядах і чэмпіянатах свету. На коне - жыццё (часам і здароўе), кар'ера, грошы, годная забяспечаная старасць, у выпадку буйных спартыўных міжнародных поспехаў такіх людзей. Уся міжнародная спартыўная індустрыя працуе менавіта так ва ўсім свеце. Але не ў Расеі.

А калі яна так не працуе ў Расеі, то людзі паедуць туды, дзе яна працуе менавіта так. Прычым так, у адрозненне ад людзей іншых прафесій, такая вымушаная эміграцыя ў спартоўцаў суправаджаецца вымушанай адмовай ад расейскага грамадзянства. Спартоўцы павінны і будуць уцякаць ад яго, як ад чумы.

І прафесійнае жыццё спартоўцаў складваецца менавіта такім чынам, што часу чакаць, пакуль гэбэшнае падонне перастане паскудзіць па-маленькаму і па-вялікаму, проста няма.

Яшчэ адзін вынік кіравання Пуціна і яго АЗГ: знішчэнне прафесійнага расейскага спорту.

Ёсць толькі адзін спосаб расейскім спартоўцам, іх трэнерам і сем'ям застацца ў Расеі і жыць нармальным жыццём, як жывуць спартоўцы, іх трэнеры і сям'і ў большасці нармальных краін свету. Гэта толькі пратэст, які прывядзе да адхілення Пуціна і яго АЗГ ад незаконна захопленай і ўзурпаванай улады.

А ўсе іншыя спосабы - гэта эміграцыя, прыняцце іншага грамадзянства і ўдзел у міжнародных спартыўных спаборніцтвах пад сцягамі іх новых радзім.

Тумба-юмба,

Путинская бомба,

Шпили-вили,

Моченосцы победили.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках