20 красавiка 2024, Субота, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове заявілі, што алігарх-уцякач Плахатнюк просіць прытулку ва Украіне

5
У Малдове заявілі, што алігарх-уцякач Плахатнюк просіць прытулку ва Украіне
УЛАДЗІМІР ПЛАХАТНЮК

Таксама ён просіць прытулак у ЗША.

Былы лідар "Дэмакратычнай партыі" Малдовы, алігарх-уцякач Уладзімір Плахатнюк падаў хадайніцтва аб наданні палітычнага прытулку не толькі ў ЗША, але і ва Украіне, паведамляе "Украінская праўда".

Пра гэта заявіў мэр малдаўскага горада Бельцы, лідар прарасейскай "Нашай партыі" Рэната Вусаты.

"Я спытаў некаторых з украінскіх службаў, у чым сэнс для Плахатнюка атрымліваць палітычны прытулак ва Украіне. Ён патлумачыў мне, што ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку паводле некалькіх адкрытых справаў у Расейскай Федэрацыі, а Украіна нікога не выдае Расеі", – сказаў Вусаты.

Раней прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон заявіў, што алігарх пасяліўся ў ЗША.

У сярэдзіне чэрвеня 2019 года стала вядома, што Плахатнюк выехаў з Малдовы адразу пасля таго, як урад дэмпартый, якую ён раней узначальваў, абвесціў пра адстаўку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках