29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары вострава Бугенвіль прагаласавалі за незалежнасць

2
Жыхары вострава Бугенвіль прагаласавалі за незалежнасць
ПЕЙЗАЖ ВОСТРАВА БУГЕНВІЛЬ
ФОТА: SHUTTERSTOCK

У Ціхім акіяне можа з'явіцца новая дзяржава.

Пераважная большасць жыхароў ціхаакіянскага вострава Бугенвіль, якія ўдзельнічалі ў рэферэндуме, прагаласавалі за аддзяленне ад Папуа-Новай Гвінеі і стварэнне незалежнай дзяржавы, паведамляе Радыё Свабода.

У падтрымку незалежнасці прагаласавалі больш за 180 тысячаў чалавек, або 98 адсоткаў. Супраць былі толькі 3 тысячы. Вынікі галасавання, якое доўжылася некалькі тыдняў, абвясціў у сераду былы прэм'ер-міністр Ірландыі Берці Ахерн, які быў запрошаны на пасаду старшыні камісіі ў правядзенні рэферэндуму.

Вынікі галасавання, якое прайшло са згоды ўладаў Папуа, не азначаюць, што Бугенвіль аўтаматычна стане незалежным. З імі павінен пагадзіцца парламент Папуа-Новай Гвінеі, пасля чаго пачнуцца доўгія перамовы пра ўмовы аддзялення.

Бугенвіль раней быў нямецкай калоніяй. Потым кантроль перайшоў да Аўстраліі, а пасля атрымання незалежнасці Папуа-Новай Гвінеяй – да гэтай краіны. Жыхары вострава, аднак, сцвярджаюць, што маюць сваю ўласную ідэнтычнасць і культурна бліжэй да жыхароў саламонавых астравоў, а не Папуа.

У 1990-я гады на востраве ішлі кровапралітныя баі за кантроль над меднымі руднікамі. Загінула да 10 адсоткаў насельніцтва выспы. Цяпер Бугенвіль карыстаецца аўтаноміяй.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках