20 красавiка 2024, Субота, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтка Эстоніі пра БелАЭС: Сумняюся, што нехта будзе гатовы заплаціць столькі

4
Прэзідэнтка Эстоніі пра БелАЭС: Сумняюся, што нехта будзе гатовы заплаціць столькі
КЕРСЦІ КАЛЬЮЛАЙД
ФОТА: NH.EE

Гандаль электраэнэргіяй з Беларуссю складана ўявіць.

Прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд выказала сумневы ў тым, што ў будучыні яе краіна стане набываць электраэнэргію з Беларускай АЭС. Паводле словаў сп-ні Кальюланд, гандаль цяжка ўявіць, пакуль не будуць зробленыя значныя інвестыцыі ў інфраструктуру. Гаворка ідзе, у першую чаргу, пра будаўніцтва ўставак сталага току (УСТ) на лініях электраперадачы.

«Мы не ведаем ці стане падобны гандаль (набыццё электраэнэргіі ў Беларусі. – заўв.) бізнэс-кейсам у нас, бо Еўрапейскі звяз прыняў пастанову пра дасягненне кліматычнай нейтральнасці да 2050 года. Гэта значыць, што на мяжы Еўразвязу будуць дзейнічаць значныя падаткі на электраэнэргію, інакш не будзе магчымасці развівацца для "зялёных" тэхналогій, – сказала Керсці Кальюлайд, адказваючы на пытанне "Еўрарадыё". – Таму я вельмі моцна сумняваюся, што нехта будзе гатовы заплаціць за УСТ на любой з гэтых ліній паміж краінамі Балтыі і беларускай энэргасістэмай, пераследуючы рынкавыя мэты».

Керсці Кальюлайд падкрэслівае, што тое, дзе эстонцы набываюць электраэнэргію, "гэта не палітычная пастанова, не пастанова ўрада". "У Эстоніі дзейнічае свабодны рынак электраэнэргіі, мы набываем яе на энэргабіржы Nord Pool. Усе, хто прызнаюцца на біржы Nord Pool у якасці прадаўца электраэнэргіі, могуць прадаваць электрычнасць у нас. Мы прымаем кошты біржы Nord Pool, а нашы кампаніі вольныя гандляваць ці не, як яны мяркуюць патрэбным", – дадае спадарыня прэзідэнтка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках