19 красавiка 2024, Пятніца, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца: Берасцейцы падтрымалі Паліну Шарэнду-Панасюк

1
Праваабаронца: Берасцейцы падтрымалі Паліну Шарэнду-Панасюк
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

У гэтай сітуацыі істэрыка ўладаў была прадказальнай.

Суд Ленінскага раёна Берасця аштрафаваў на 45 базавых велічыняў (1147,5 рубля) спаборніка акумулятарнага завода Андрэя Сліжа.

Адміністрацыйная справа была заведзеная паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна цягам года).

Як паведаміў naviny.by прысутны на пасяджэнні праваабаронца Уладзімір Вялічкін, Сліжа судзілі за ўдзел у легальным перадвыбарчым агітацыйным пікеце кандыдата ў дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі» Паліны Шaрэнды-Панасюк, які адбыўся 25 кастрычніка на вуліцы Савецкай у Берасці. Сліж і яшчэ адзін спаборнік акумулятарнага завода Аляксандр Марачэўскі раздавалі на гэтым пікеце інфармацыйныя матэрыялы з лагатыпам «Стоп завод» пра шкоднае ўздзеянне свінцу на арганізм чалавека, бо ў перадвыбарнай праграме Шaрэнды-Панасюк было патрабаванне зачыніць акумулятарны завод пад Берасцем.

«Суд неправамоцна мяркуе гэты пікет незаконным. Шарэнда-Панасюк 24 кастрычніка была пазбаўленая рэгістрацыі кандыдаткай у дэпутаты выбарчай камісіяй Берасцескай-Заходняй акругі № 1. Але гэтую пастанову Шарэнда-Панасюк абскардзіла і да разгляду скаргі заставалася ў статусе кандыдаткі ў дэпутаты, – адзначыў праваабаронца. – Сённяшні суд, я мяркую, – помста ўладаў. Яны спалохаліся, што ў Шарэнды-Панасюк былі добрыя шанцы на перамогу ў сваёй акрузе. Заадно ўлады пачалі зноў ціснуць на праціўнікаў акумулятарнага завода, якія прадаўжаюць дамагацца канчатковага закрыцця гэтага небяспечнага для здароўя людзей прадпрыемства».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках