25 красавiка 2024, Чацвер, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта Лукашэнку спатрэбілася сустрэча з Мядзведзевым?

34
Навошта Лукашэнку спатрэбілася сустрэча з Мядзведзевым?

Дыктатар палічыў патрэбным акрамя перамоў з Пуціным асобна сустрэцца з прэм'ерам РФ.

Пасля не занадта ўдалых перамоў з Уладзімірам Пуціным у Сочы Аляксандр Лукашэнка распавёў у аўторак, што спусціўся на ўзровень расейскага прэм'ера і дамовіўся з ім аб сустрэчы.

Як не прамінула адзначыць прэс-служба Дзмітрыя Мядзведзева, тэлефонная размова адбылася на ініцыятыву беларускага боку, піша «Салідарнасць».

Лукашэнка досыць блытана акрэсліў мэты і магчымы час асабістай сустрэчы з расейскім прэм'ерам:

- Мы цяпер размаўлялі з прэм'ер-міністрам Расеі. І дамовіліся, што акрамя ўсяго іншага дзесьці ў пераднавагоднія дні (не ведаю, як у нас атрымаецца тут, унутры краіны, у сувязі з маім графікам, і ў іх жа свой графік, таксама ўрачыстасці гэтыя) мы дзесьці сустрэнемся. І не толькі з прэзідэнтам Расеі, але зможам зверыць гадзіннікі і з прэм'ер-міністрам. Ёсць пытанні, якія датычаць нашых урадаў. І я хацеў бы на пэўныя тэмы, каб гэтая размова з Дзмітрыем Анатольевічам адбылася.

Чаму кіраўнік Беларусі наважыў узяць ініцыятыву ў свае рукі і адсунуць у бок прэм'ера Сяргея Румаса, які адказваў за перамовы з Мядзведзевым дагэтуль?

Самая відавочная версія заключаецца ў тым, што Пуцін на сустрэчы з ім спасылаўся на меркаванне ўрада і Лукашэнка спадзяецца, што ў яго сілах угаварыць Мядзведзева пайсці на саступкі ў праблемных пытаннях інтэграцыі дзвюх краін. Ці хаця б зразумець аргументацыю сваіх апанентаў, каб затым неяк націснуць на расейскага калегу.

Але, мабыць, варта трымаць у галаве і тыя заявы, якія Мядзведзеў дазваляў сабе ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва ўвесь апошні год. У снежні 2018-га менавіта ён агучыў так званы «ўльтыматум», прапанаваўшы Беларусі для атрымання далейшых субсідый пайсці па шляху цеснай інтэграцыі ў рамках «саюзнай дзяржавы».

У лістападзе Мядзведзеў пакрытыкаваў Лукашэнку за словы пра «чужыя войны» на тэрыторыі Беларусі, чым выклікаў гнеў айчыннай прапаганды.

Адрэагаваў ён і на нядаўнюю заяву кіраўніка Беларусі пра тое, што на Пуціна аказваецца вельмі люты антыбеларускі ціск «прытым ужо з блізкага атачэння».

Прымаючы на наступны дзень Румаса, Мядзведзеў адзначыў:

- Я сёння прачытаў, што ў нас ёсць антыбеларускія элементы, якія так ці інакш уплываюць на дзяржаўную палітыку. Хачу вам шчыра сказаць, заўтра скажам пра гэта «прэзідэнту» Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку: у нас антыбеларускіх элементаў няма. Можа, рознае распавядаюць, але напраўду гэта не так.

Нельга выключаць, што абвінавачванне кіраўніка Беларусі расейскі прэм'ер прыняў на свой рахунак. І цяпер Лукашэнку трэба пастарацца памірыцца з Мядзведзевым, каб не выклікаць сваімі прапановамі ў інтэграцыі раздражнення ў расейскім урадзе.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках