20 красавiка 2024, Субота, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Айцец Андрэй Крот: Незалежнасць – гэта нашая свабода і нашая адказнасць

1
Айцец Андрэй Крот: Незалежнасць – гэта нашая свабода і нашая адказнасць

Душпастар Гарадзенскай грэка-каталіцкай царквы выказаўся наконт пагрозы незалежнасцi Беларусi.

Шэраг беларускіх культурных і палітычных дзеячоў лічаць, што «паглыбленне інтэграцыі», якое адкладзена на 20 снежня, можа прывесці да страты незалежнасці Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя».

На думку душпастара Гарадзенскай грэка-каталіцкай царквы айца Андрэя Крота, незалежнасць у першую чаргу – гэта адказнасць:

– Для мяне незалежнасць – гэта адказнасць. Адказнасць за ўласны лёс, за лёс сваёй Бацькаўшчыны, сваіх блізкіх і ўсіх сваіх суграмадзянаў і суайчыннікаў. Бо калі нашая краіна незалежная, мы самі за сябе адказваем. Мы самі клапоцімся і пра сваю будучыню, вывучаем сваё мінулае, будуем свой сённяшні дзень. Калі ж незалежнасці няма, намі кіруюць, намі маніпулююць, за нас адказваюць. Таму незалежнасць – гэта нашая свабода і нашая адказнасць за нас і за нашых блізкіх.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках