20 красавiка 2024, Субота, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган: Турцыя гатова адправіць войскі ў Лібію

5
Эрдаган: Турцыя гатова адправіць войскі ў Лібію
РАДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН

Cтамбул можа зрабіць гэта для падтрымкі ўрада Фаіза Сараджа.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган заявіў пра гатоўнасць адправіць турэцкія войскі ў Лібію для падтрымкі ўрада нацыянальнай згоды пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Лібіі Фаіза Сараджа, піша «Новое время».

«Калі ўлады Лібіі звернуцца з такой просьбай да Анкары, мы адправім патрэбную колькасць войскаў», - цытуе Эрдагана агенцтва Анадолу.

Напярэдадні Турцыя і Лібія падпісалі пашыранае пагадненне аб вайсковым супрацоўніцтве. Эрдаган паведаміў, што вайсковае пагадненне прадаставіла Турцыі права размяшчаць войскі ў Лібіі, калі пра гэта папросіць урад Трыпалі, то паводле ягоных слоў, адпраўка турэцкага кантынгенту ў Лібію не парушыць эмбарга ААН на пастаўкі зброі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках