29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі «За правы чалавека і вяршэнства закона»

1
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі «За правы чалавека і вяршэнства закона»
АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ
ФОТА: СЯРГЕЙ ГРЫЦ

Прэмія прысуджаецца Нямеччынай і Францыяй.

Пасольствы Францыі і Нямеччыны ў Беларусі маюць гонар паведаміць, што спадар Алесь Бяляцкі, старшыня ПЦ «Вясна», стаў лаўрэатам французска-нямецкай прэміі «За правы чалавека і вяршэнства закона» ў 2019 годзе, паведамляе амбасада Францыі ў Беларусі.

З 2016 года гэтая прэмія прысуджаюцца штогод тым, хто ўносіць выключны ўклад у абарону і прасоўванне правоў Чалавека і вяршэнства закона ў сваіх краінах і на міжнародным узроўні. Яна нагадвае аб бесперапыннай працы Нямеччыны і Францыі ў справе захавання правоў чалавека і спрыяе ўзмацненню іх супрацоўніцтва ў гэтым кірунку.

Дзейнасць праваабаронцаў неабходная для прыцягнення грамадскай думкі, для мабілізацыі грамадзянскай супольнасці і для падтрымкі ахвяр парушэння правоў Чалавека, а таксама для забеспячэння эфектыўнага выканання дзяржавамі ўзятых на сябе абавязанняў у гэтай галіне. Нямецка-французская прэмія «За правы чалавека і вяршэнства закона» была створана для таго, каб аддаць даніну тым жанчынам і мужчынам, якія ў поўнай меры абараняюць правы Чалавека і дзейнасць якіх павінна вітацца і падтрымлівацца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках