20 красавiка 2024, Субота, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча пабудуе яшчэ адзін газавы порт на Балтыцы

7
Польшча пабудуе яшчэ адзін газавы порт на Балтыцы

Анджэй Дуда распавёў аб планах краіны стаць энэргетычным хабам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паведаміў пра планы будаўніцтва чарговага газавага порту ў Гданьску ці ў Гдыні, паведамляе "Польскае радыё".

На сустрэчы з жыхарамі Бжозува ў Падкарпацця прэзідэнт сказаў, што ў Польшчы ёсць амбіцыі стаць энэргетычным хабам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: «Мы будзем будаваць чарговы газавы порт у Гданьску ці ў Гдыні. Мы хочам, каб дзякуючы нам, нашым інвестыцыям не толькі Польшча была забяспечана газавымі пастаўкамі, што азначае гарантыю энэргетычнай бяспекі, але каб мы маглі гэтую бяспеку прынесці іншым краінам Цэнтральнай Еўропы, у Славакію, ва Украіну і далей на поўдзень. Гэта вельмі важна для бяспекі нашай часткі Еўропы».

Анджэй Дуда падкрэсліў, што гэтыя планы ўпісваюцца ў задачу пабудовы сучаснай, а ў выніку таксама багатай Польшчы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках