Шукаем прафесіяналаў для працы на сайце «Хартыя-97»
11- 10.12.2019, 12:31
- 16,359
Сайт Charter97.org абвяшчае набор стажораў для журналісцкай працы ў варшаўскім офісе рэдакцыі.
Абавязковыя ўмовы:
– досвед працы ў інтэрнэт-журналістыцы;
– веданне грамадска-палітычнага жыцця Беларусі, найноўшай гісторыі нашай краіны;
– валоданне беларускай і расейскай мовамі (ангельская і польская – вітаюцца);
– пісьменнасць, уменне пісаць, жаданне і гатоўнасць шмат і цікава працаваць;
– журналісцкая адукацыя пажаданая, але не абавязковая.
У першую чаргу будуць разглядацца прэтэндэнты, якія пражываюць у Польшчы, і якія маюць вышэйшую адукацыю.
Стажоры, якія паспяхова прайшлі выпрабавальны тэрмін, могуць спадзявацца на афіцыйнае працаўладкаванне.
Пішыце на пошту [email protected]