28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пераглядаюць стаўкі падатку на нерухомасць і зямлю

11
У Беларусі пераглядаюць стаўкі падатку на нерухомасць і зямлю

Колькі будзем плаціць?

У Беларусі вызначаюць стаўкі падатку на нерухомасць і зямлю на 2020 год. Нагадаем, мясцовыя ўлады могуць памяншаць або павялічваць дзейныя стаўкі, але не больш за вызначаную столь.

Партал tut.by паглядзеў, якія стаўкі вызначаюць на наступны год у розных раёнах.

Падатак на нерухомасць налічваюць ад кошту аб'екта нерухомасці.

Стаўка падатку на нерухомасць для фізічных асобаў, у якіх ёсць ва ўласнасці капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), а таксама машына-месцы, складае 0,1% ад кошту аб'екта нерухомасці. А для тых, хто валодае двума і больш жылымі памяшканнямі ў шматкватэрных або блакаваных жылых дамах, – 0,2% ад кошту такіх памяшканняў.

Стаўкі зямельнага падатку могуць павялічвацца або памяншацца мясцовымі «саветамі дэпутатаў» для асобных катэгорый плацельнікаў.

Нагадаем, са студзеня гэтага года ў Беларусі запрацаваў абноўлены Падатковы кодэкс. Некаторыя змены закранулі падатак на нерухомасць і зямлю. Для мясцовых уладаў – Менскага гарадскога «савета дэпутатаў», а таксама для іх калегаў з абласцей – вызначылі ліміты ў стаўках падатку на нерухомасць і зямлю. На 2019 г. ягоны максімальны памер могуць павышаць у 2,5 разы, а з 2020 – у 2 разы.

Падаткавікі тлумачаць, што зніжэнне каэфіцыентаў адаб'ецца і на суме падаткаў, якія будуць выстаўленыя да выплаты. Гэта значыць, сума будзе ніжэйшай.

Якія стаўкі падатку на зямлю і нерухомасць вызначаюць на 2020 год?

У Берасцейскім раёне, да прыкладу, для фізічных асобаў стаўкі зямельнага падатку на 2020 год павысілі ў 2 разы, а на нерухомасць – у 1,5 разы (для тых, хто знаходзіцца ў садаводчых таварыствах, а таксама для ўладальнікаў гаражоў індывідуальнай забудовы, – у 2 разы), у Крупскім раёне – у 1,5 і 1,3 разу адпаведна, у Лідскім – у 1,8 і 1,5 разу адпаведна.

У Клецкім раёне стаўкі зямельнага падатку і падатку на нерухомасць для фізасобаў у 2020 годзе падвысяць у 1,5 разы, у Пінскім (акрамя гарадскога пасёлка Лагішын), Асіповіцкім, Слаўгарадскім, Чавускім – у 2 разы, у Касцюковіцкім – у 1,1 разы.

Стаўку падатку на зямельны падатак у Зэльвенскім раёне ў наступным годзе падвысяць у 1,7 разы, у Бераставіцкім – у 2 разы.

Якія сумы падатку выплачваюць беларусы?

Падатак на нерухомасць у сярэднім у краіне за 2018 год склаў 40 рублёў на аднаго плацельніка, у Менску – 65 рублёў, апавядалі раней у МПЗ. «Памеры зямельнага падатку ў сярэднім у краіне – 18 рублёў, у Менску – 116 рублёў. Зямельны падатак разлічваецца з кадастравага кошту зямлі, а ў Менску яна высокая», – тлумачыў кіраўнік галоўнай управы падаткаабкладання фізічных асобаў МПЗ Міхаіл Расолька.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках