25 красавiка 2024, Чацвер, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі – пра Пуціна: У яго іншая біямеханіка

62
Зяленскі – пра Пуціна: У яго іншая біямеханіка
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: ТАСС

Прэзідэнт Украіны апавёў падрабязнасці пра перамовы з кіраўніком РФ у Парыжы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзяліўся першымі ўражаннямі пра расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Пра гэта ён заявіў на брыфінгу пасля выніковай прэс-канферэнцыі нармандскага саміту, паведамляе РБК-Украіна.

Паводле словаў украінскага прэзідэнта, тэмпераментам Пуцін моцна адрозніваецца ад яго самога.

"Цяжка дамаўляцца, але былі моманты, калі мы дамовіліся. Ён паводле кожнага пытання разбірае яго на дэталі. Кожнае слова мы ўрэгулявалі. Гэта складана. Я хуткі чалавек, раз-раз і дамовіўся. А ён спрабаваў абмеркаваць кожную маленькую дэталь усіх пытанняў, якія мы закраналі на двухбаковай сустрэчы. У яго іншая прыродная біямеханіка ", – сказаў Зяленскі.

Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, першапачаткова на размову з расейскім лідарам было адведзена 20 хвілінаў, але сустрэча доўжылася гадзіну.

"Гаварылі ўсе разам, а потым удвух. Былі саступкі. Я гэта адчуў. Пра агульныя высновы (пра Пуціна – рэд.) пакуль рана гаварыць", – дадаў ён.

У цэлым, ацэньваючы "цяжкія перамовы з Пуціным", Зяленскі падкрэсліў: "Ну, я не ведаю, хто каго. Цяпер правільна быць дыпламатам. Давайце казаць, нічыя".

У сваю чаргу, Уладзімір Пуцін заявіў, што застаўся задаволены сустрэчай.

Паводле словаў Пуціна, асабістая гутарка з Зяленскім прайшла спраўна.

Нагадаем, у панядзелак, 9 снежня, у Парыжы адбылася сустрэча ў нармандскім фармаце датычна ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе. Лідары Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі ўпершыню за апошнія тры гады сабраліся за сталом перамоваў з мэтай зрушыць з месца выкананне менскіх дамоўленасцяў.

Паводле вынікаў сустрэчы Зяленскі заявіў, што пытанне вяртання Украіне мяжы будзе абмяркоўвацца на наступнай сустрэчы.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках