29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Беларусь упершыню падпісалі дамову пра адкрытае неба

7
ЗША і Беларусь упершыню падпісалі дамову пра адкрытае неба

Пагадненні дазваляюць свабодныя палёты няўзброеных выведвальных лётных апаратаў.

ЗША і Беларусь падпісалі двухбаковую дамову пра адкрытае неба. Пра гэта паведамляе сайт Дзярждэпартамента (пераклад – tut.by).

«Пагадненні пра адкрытае неба вызначаюць правілы, якія спрыяюць росту эфектыўнай міжнароднай цывільнай авіяцыі, заснаванай на рынкавых правілах», – гаворыцца ў паведамленні. Як растлумачылі ў Дзярждэпартаменце, гэтыя пагадненні дапамогуць стварыць дадатковыя магчымасці для турыстаў, а таксама для бізнэсу.

У Дзярждэпартаменце таксама адзначылі, што падпісанае 3 снежня пагадненне стала першай двухбаковай дамовай пра адкрытае неба, падпісанай з Беларуссю.

Акрамя Беларусі, першыя двухбаковыя дамовы пра адкрытае неба ЗША падпісалі з Багамскімі астравамі і Кеніяй.

Дамова пра адкрытае неба

Дамова пра адкрытае неба – шматбаковая міжнародная дамова, якая дазваляе свабодныя палёты няўзброеных выведвальных лётных апаратаў у паветранай прасторы краінаў-падпісантак. 24 сакавіка 1992 года ў Хельсінкі яе падпісалі прадстаўнікі 23 дзяржаваў-чальцоў Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ). На гэты момант удзельніцамі дамовы з'яўляюцца 32 еўрапейскія дзяржавы, а таксама Канада і ЗША.

Беларусь ратыфікавала дамову 29 траўня 2001 года, яна пачала дзеянне 1 студзеня 2002 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках