19 красавiка 2024, Пятніца, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Забайкаллі аўтобус з пасажырамі зляцеў з моста: шмат ахвяр

У расейскім Забайкаллі аўтобус з пасажырамі зляцеў з моста: шмат ахвяр
Фото: Телеграм-канал Baza

Прычынай аварыі называюць кола, якое лопнула.

Аўтобус з 43 пасажырамі вылецеў за межы моста праз раку Куэнга ў Забайкальскім краі РФ, паведамляе РБК.

У выніку аварыі з удзелам аўтобуса ў Забайкальскім краі загінулі 15 чалавек, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў экстраных службах. Пазней гэта ж агенцтва, а таксама «Інтэрфакс» далі такія ж звесткі аб ахвярах са спасылкай на МНС Расеі. Паводле інфармацыі выратавальнага міністэрства, у ДТЗ пацярпелі 18 чалавек.

«Пацярпелых - не менш за пяць, загінулых - 12», - паведамілі РБК у прэс-службе УМВД Забайкальскага краю.

Аўтобус вылецеў за межы моста праз раку Куэнга недалёка ад аднайменнай станцыі ў Срэценскім раёне рэгіёну ў 60 км ад Чыты. У аўтобусе Kia Granbird, які рухаўся са Срэценска ў Чыту, знаходзіліся 43 пасажыры і кіроўца. Паводле звестак ДІБДР, прычынай ДТЗ стала кола аўтобуса, якое лопнула. СК распачаў справу на падчтаве ч.3 арт.238 КК РФ (наданне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух і больш чалавек). Паводле папярэдняй інфармацыі, якую прыводзіць ТАСС, аўтобус належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, які займаецца турыстычнымі перавозкамі.

У супольнасці «Рэгіён-75|Чыта» «Вконтакте» апублікаваныя фатаграфіі з месца аварыі, на якіх відаць, што аўтобус перавярнуўся на левы бок.

Як паведамілі РБК ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Забайкальскага краю, паводле папярэдняй інфармацыі, сем чалавек атрымалі цяжкія траўмы. На месцы працуюць пяць брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, да вылету рыхтуецца верталёт рэгіянальнага цэнтра медыцыны катастроф.

«У складзе брыгады: хірург, нейрахірург, два анестэзіёлагі, траўматолаг, сястра-анэстэзістка і аперацыйная сястра. Таксама да месца здарэння ў складзе медыцынскай брыгады паляціць намеснік міністра ў арганізацыі медыцынскай дапамогі даросламу насельніцтву Юлія Зверачкіна», - заявілі ў міністэрстве. На месца аварыі вылецеў таксама другі верталёт з кіраўнікамі рэгіёну і міністрам аховы здароўя краю Валерыем Кажэўнікавым.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках