20 красавiка 2024, Субота, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцам выпадкова атрымалася стварыць імітацыю Вялікага выбуху

4
Навукоўцам выпадкова атрымалася стварыць імітацыю Вялікага выбуху

Даследчыкі займаліся вывучэннем звышгукавых рухавікоў.

Навукоўцы з Універсітэта Цэнтральнай Фларыды заявілі пра тое, што ім атрымалася стварыць у лабараторыі імітацыю Вялікага выбуху. Зрэшты, гэта выйшла ў іх зусім выпадкова, паведамляе zn.ua cа спасылкай на «Популярную механику».

У ходзе даследавання навукоўцы тэставалі метады вытворчасці гіпергукавога рэактыўнага рухавіка. Яны са здзіўленнем зразумелі, што пасіўнае полымя можа паскарацца і нават выбухаць самастойна.

«Мы сутыкнуліся з нетыповым і вельмі цікавым механізмам працякання рэакцыі. Калі мы пачалі капаць глыбей, то зразумелі, што ён можа быць звязаны нават з такой старажытнай падзеяй, як нараджэнне Сусвету», - заявіў вядучы аўтар даследавання Карым Ахмед.

Са слоў навукоўцаў, турбулентнасць можа прывесці да таго, што пасіўнае полымя можа самастойна паскорыцца і ў перспектыве нават выбухнуць. Для эксперыменту даследчыкі стварылі трубку памерам пяць на пяць сантыметраў, якая і стварала турбулентнасць. Гэта і дапамагло ім узнавіць Вялікі выбух, хоць і малюсенькі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках