23 красавiка 2024, aўторак, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі адрэагавалі на магчымае трапленне «Прашчы Давіда» ў рукі расейцаў

5
У Ізраілі адрэагавалі на магчымае трапленне «Прашчы Давіда» ў рукі расейцаў

Інцыдэнт з выпрабавальным пускам двух ракет у бок Сірыі адбыўся паўтара гады таму.

Улады Ізраіля не бачаць падставы для хвалявання праз магчымую страту ракеты-перахопніка, выпушчаную з сістэмы супрацьракетнай абароны (СРА) David's Sling («Прашча Давіда»), і яе трапленне ў рукі расейскіх вайскоўцаў. Пра гэта заявіў экс-дарадца міністра ўнутранай бяспекі краіны Алекс Векслер, паведамляе «Лента» са спасылкай на НСН.

З ягоных слоў, інцыдэнт з выпрабавальным пускам двух ракет у бок Сірыі адбыўся паўтара гады таму. Пасля таго як ізраільскія вайскоўцы зразумелі, што сірыйцы не вядуць агонь у адказ, было наважана запусціць самазнішчэнне набояў. «З пункту гледжання ізраільскіх вайскоўцаў, абедзве ракеты былі знішчаныя. Але некаторыя спецыялісты ўважаюць, што адна ракета напэўна была знішчаная, а другая ўпала на тэрыторыі Сірыі і, магчыма, трапіла ў рукі сірыйцаў, а затым і расейскія спецыялісты пад'ехалі», - сказаў Векслер.

Расейцы, хутчэй за ўсё, вывучылі прыладу найноўшай ізраільскай ракеты, мяркуе былы дарадца міністра. Аднак у Ізраілі «не занадта сур'ёзна» да гэтага ставяцца, бо пэўных доказаў траплення ракеты ў рукі расейскага войска пакуль няма. «Заўсёды ёсць небяспека страты сакрэтаў. Але 100-працэнтных доказаў гэтага няма», - дадаў Векслер.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках