25 красавiка 2024, Чацвер, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя найлепшыя аўтамабілі года ў Еўропе

5
Названыя найлепшыя аўтамабілі года ў Еўропе

За прэстыжную еўрапейскую ўзнагароду пазмагаюцца сем мадэляў.

Вызначаныя фіналісты конкурсу «Еўрапейскі аўтамабіль года-2020». За перамогу будуць змагацца сем мадэляў - іх адабралі з 35 кандыдатаў, паведамляе autocentre.ua.

Такім чынам, сярод фіналістаў - кампактныя Peugeot 208 і Renault Clio, новыя BMW 1 Series і Toyota Corolla, электракары Tesla Model 3 і Porsche Taycan і толькі адзін красовер - Ford Puma.

Найлепшае аўто 2020 года Еўропы будзе названы 2 сакавіка на Жэнеўскім аўтасалоне. Нагадаем, што сёлета гэтую ўзнагароду атрымаў электракрасовер Jaguar I-Pace.

Вызначае пераможцу аўтарытэтнае журы з 58 вядучых еўрапейскіх аўтажурналістаў. Праводзяць конкурс з 1964 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках