25 красавiка 2024, Чацвер, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Адным з тых, што спрабавалі абясшкодзіць тэрарыста на Лонданскім мосце, быў паляк

6
The Times: Адным з тых, што спрабавалі абясшкодзіць тэрарыста на Лонданскім мосце, быў паляк
Фото: twitter.com/piersmorgan

Паляк пабег да тэрарыста, нягледзячы на тое, што ведаў, што той падпяразаны бомбай.

Адным з тых, што спрабавалі абясшкодзіць тэрарыста на Лонданскім мосце ў сталіцы Вялікабрытаніі, быў паляк, які працаваў у будынку, дзе пачаўся тэракт. Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча» са спасылкай на выданне The Times. Для барацьбы з тэрарыстам, паляк выкарыстаў паўтараметровы ікол нарвала.

На адным з відэазапісаў з Лонданскага моста відаць, як двое мужчын змагаюцца з тэрарыстам, пры гэтым адзін выкарыстоўвае вогнетушыцель, другі - зняты са сцяны аднае з заляў Fishmongers 'Hall ікол нарвала, кітападобнага сысуна. Як пазней высветлілася, менавіта там працуе паляк па імені Лукаш.

Як распавёў выданню The Times адзін з яго калегаў, паляк пабег да тэрарыста, нягледзячы на тое, што ведаў, што той падпяразаны бомбай (толькі пазней высветлілася, што гэта быў муляж).

«Рызыка атрымаць нажавое раненне не перашкодзіла яму змагацца. Лукаш - герой», - кажа адзін з відавочцаў інцыдэнту, якога цытуе газета. Гэты ж сведка распавёў, што Лукаш быў паранены ў руку, але без сур'ёзных наступстваў.

Нагадаем, падчас тэракту на Лонданскім мосце былі забітыя два чалавекі, яшчэ трое - атрымалі раненні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках