29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Затрыманыя бацькі забітага ў Екацерынбургу маленькага беларуса

3
СМІ: Затрыманыя бацькі забітага ў Екацерынбургу маленькага беларуса

Бацьку хлопчыка знайшлі ў Рэспубліцы Башкатарстан.

Бацькі загінулага ў Екацерынбургу 9-гадовага хлопчыка затрыманыя, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Раней расейскія СМІ пісалі, што дзіця з Беларусі, адзначае tut.by.

Бацьку хлопчыка знайшлі ў Рэспубліцы Башкатарстан, апавяла крыніца агенцтва. Пра маці нічога не гаворыцца.

Раней паведамлялася, мама дзіцяці – беларуска, тата – расеец. Пра гібель хлопчыка стала вядома 26 лістапада. Інфармацыя пра гэта паступіла на тэлефонную лінію «Дзіця ў небяспецы» СУ СКР у Свярдлоўскай вобласці. Пасля сігналу следчыя выехалі на месца ў гарадскім лесапарку і знайшлі знявечанае цела.

Вядома, што сям'я пераехала ў Екацерынбург у кастрычніку. Як апавяла крыніца Znak.com, маці хлопчыка паведаміла, што дзіця памерла пасля таго, як гвалт да яго ўжыў бацька. Жанчына дапамагла мужу схаваць цела сына недалёка ад дома. Паводле адной з версій, школьнік быў забіты на рэлігійнай глебе.

Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, пасля трагедыі жанчына вярнулася ў Беларусь, і следства збіралася дамагацца яе экстрадыцыі. Пацвердзіць гэтую інфармацыю ў праваахоўных органах у Беларусі tut.by не атрымалася.

У пятніцу tut.by звярнуўся ў аддзяленне амбасады Беларусі ў Екацерынбургу. Там паведамілі, што накіравалі запыт у следчыя органы, але адказ пакуль не атрымалі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках