29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка патрапіў як лісіца ў саладуху

69
Лукашэнка патрапіў як лісіца ў саладуху
Фотa: Радыё Рацыя

Дыктатару намякнулі, што авёс сёння дарагі.

«Увогуле Крамлю сэнс “паглыблення інтэграцыі” ясны – мацней прывязаць да сябе Беларусь, а вось афіцыйны Менск, падобна, трапіў як лісіца ў саладуху...

Самыя цяжкія праблемы, звязаныя з дарожнымі картамі “паглыблення інтэграцыі”, давядзецца развязваць двум кіраўнікам. Гаворка ідзе, сярод іншага, пра нафту, газ і адзіны падатковы кодэкс», – піша на сайце naviny.by палітолаг Аляксандр Класкоўскі.

Маскоўскі «Камерсант» у нумары за 28 лістапада са спасылкай на ўрадавыя крыніцы ў абедзвюх сталіцах паведамляе, што «бакі зайшлі ў тупік у пытаннях стварэння аб'яднаных рынкаў нафты і газу, а таксама ўніфікацыі падатковага заканадаўства».

Такім чынам, прэм'еры Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў не здолелі развязаць усе вузлы. Напрыклад, паводле звестак маскоўскага выдання, беларускі бок не задавальняе пункт праграмы, які прадугледжвае, што да 1 красавіка 2021 года ў «саюзнай дзяржаве» будзе адзіны падатковы кодэкс.

Але падатковы кодэкс – не адзіная закавыка. З навагоднім боем курантаў сканчаецца газавы кантракт, а новы пакуль – у поўным тумане. Намеснік міністра энэргетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі наконт меркаваных коштаў на газ сказаў 27 сёння журналістам: «Можа атрымацца і так, што яны [расейцы] разлічаць яго і на больш высокім узроўні».

Вось табе, бабуля, і Юр'еў дзень! Цяпер кошт – 127 даляраў за тысячу кубаметраў, Менск хацеў бы блізкі да кошту Смаленскай вобласці, гэта значыць у раёне 70, а тут атрымліваецца, што цэтлік могуць нават задраць. За што змагаліся?

Ідзем далей: кампенсацыя за наступствы падатковага манеўру ў расейскай нафтанцы. Калі гэтай кампенсацыі не будзе, то за 2019–2024 гады Беларусь страціць 10,5 млрд даляраў. Але гэта падлікі Менска. Масква ж троліць. «Немагчыма страціць тое, што табе не належыць», – з'едліва сказаў у кастрычніку прэс-сакратар кіраўніка расейскага ўрада Алег Осіпаў, зачапіўшы такім чынам міністра фінансаў Беларусі Максіма Ермаловіча.

Калі перасякуцца два кіраўнікі?

Пакуль вядома, што Лукашэнка 2-3 снежня будзе з візітам у Сербіі. Ва Уладзіміра Пуціна ж 9 снежня ў Парыжы – найважнейшы саміт у нармандскім фармаце. Графікі ў абодвух кіраўнікоў напружаныя, а галоўнае – незразумела, ці гатовыя яны да кампрамісу, які дазволіў бы падпісаць новую праграму да сімвалічнай даты.

Самая свежая інфа такая: прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў абцякальна паведаміў, што Пуцін і Лукашэнка, пасля перамоваў па-простаму 28 лістапада на саміце АДКБ у Бішкеку, «дамовіліся, што да новага года яны сустрэнуцца».

«Інтрыга моманту заключаецца ў тым, ці захоча Пуцін злёгку залагодзіць беларускага партнёра... Каб новыя інтэграцыйныя дакументы былі ж такі прынятыя ў снежні трэба выдаць Менску порцыю пернікаў. Але калі яна і будзе, то апынецца строга дазаванай.

Гэта, падобна, дапялі ўжо і беларускія дзяржаўныя мужы. Бюджэт-2020 звярстаны без разліку на кампенсацыю падатковага манеўру і «перамытненне». І гэты бюджэт упершыню за шмат гадоў апынуўся дэфіцытным. Фінансы калі пакуль і не спяваюць рамансы, то могуць заспяваць праз гадок-другі такога вось сядзення на галодным пайку.

І хоць беларускае кіраўніцтва злуецца, Масква не разгоніцца абсыпаць яго як з рога багацця. Бо калі даць усё і адразу, то (не кажучы ўжо пра тое, што проста шкада страчваць барышы) расейскі бок страціць вагары ўздзеяння на партнёра... Яму ж важна даціснуць Лукашэнку ў працэсе выканання дарожных картаў. Так што ён аддасць перавагу адломліваць паўперніка з рухам Менска ў патрэбным для яе кірунку.

Крэмль жа выразна разумее, на ... прабачце, навошта яму такі саюз. Потым, каб беларускі стратэгічны плацдарм не сплыў ні пры Лукашэнку з Пуціным, ні пасля іх. А для гэтага Беларусь трэба калі не паглынуць (гэта складана і няхутка), то максімальна заякарыць. Для чаго і задуманая ўся гэтая свістапляска з «паглыбленнем інтэграцыі».

Беларускае ж кіраўніцтва, якое ў 90-я само распаліла «братнюю інтэграцыю» ў спадзяванні як мінімум на танныя рэсурсы (а як максімум – заняць крамлёўскі пасад пасля Ельцына), апынулася ў пастцы. Авёс цяпер дарагі, кажа Масква. А з інтэграцыйнага віра, што засмоктвае, паспрабуй цяпер выбрацца», – рэзюмуе Аляксандр Класкоўскі.проспекте Ленина известно с первой половины XVIII века. И существовавшие здесь могильные склепы вполне могли дать почву слухам о подземельях. Что до сооружений у входа в парк, то историк говорит следующее:

— В конце 80-х годов при раскопках на месте бывшего кинотеатра Исаченко (ныне молодёжного центра творчества «Юность») гомельские археологи обнаружили выложенные кирпичом подземные проходы. Судя по всему, это были отопительные коммуникации, связанные с находившейся здесь оранжерей.

Но под центральными улицами Гомеля действительно есть настоящие подземные ходы, и мы убедились в этом сами. Однако об этом — в следующий раз...

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках