25 красавiка 2024, Чацвер, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стральба на Лонданскім мосце: ёсць пацярпелыя

Стральба на Лонданскім мосце: ёсць пацярпелыя
фото: PA Media

Мост ачэплены паліцыяй.

Лонданская паліцыя паведамляе аб стральбе на Лонданскім мосце. Як мінімум адзін чалавек пацярпеў, мост ачэплены паліцыяй, паведамляе расейская служба ВВС.

Паліцыя Лондана абвясціла ў "Твітэры", што атрымала паведамленне пра напад з выкарыстаннем нажа, і што падчас інцыдэнту затрыманы адзін чалавек.

Паліцыя таксама паведамляе аб пацярпелых: "Мы мяркуем, што некалькі чалавек параненыя".

У сацыяльных сетках з'явіліся знятыя відавочцамі відэа, на якіх ўзброеныя паліцыянты адцягваюць ад аднаго чалавека іншых, а затым паліцыянт страляе ў гэтага чалавека.

На іншых відэа гэты чалавек ужо нерухома ляжыць на ходніках на мосце, а байцы спецпадраздзялення паліцыі цэляцца ў яго з адлегласці прыкладна дваццаць метраў.

Карэспандэнт ВВС Джон МакМанус, які выпадкова апынуўся на мосце ў момант інцыдэнту, распавёў, што спачатку ён бачыў, як на мосце білася група мужчын - некалькі чалавек спрабавалі ўціхамірыць аднаго.

Затым, са слоў карэспандэнта, амаль адразу прыбыла паліцыя, людзі пабеглі з моста, і прагучалі спачатку два стрэлы, а затым яшчэ некалькі.

Лонданскі мост і прылеглыя да яго вуліцы на абодвух берагах Тэмзы ачэпленыя, на месца прыбылі дзясяткі паліцыянтаў.

фото: GeorgeBarden
фото: PA Media

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках