20 красавiка 2024, Субота, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Tesla Cybertruck упершыню заўважылі на дарозе

20
Відэафакт: Tesla Cybertruck упершыню заўважылі на дарозе

Навінка ад Ілона Маска ўражвае.

Кампанія Tesla нядаўна прадставіла свой першы пікап - Cybertruck. Як паведамлялася, машына будзе даступная ў версіі Single Motor RWD, якая будзе мець запас ходу 400 кіламетраў і максімальную хуткасць 180 кіламетраў на гадзіну, у версіі Dual Motor AWD - з двума маторамі, запасам ходу 480 км і максімальнай хуткасцю 195 км/г, а таксама ў версіі з трыма маторамі - Tri-Motor AWD, якая будзе мець запас ходу больш за 800 км і максімальную хуткасць 210 км/г, піша «Популярная механика».

У продаж Cybertruck павінен паступіць не раней за 2021, аднак ужо цяпер электрапікап заўважылі на дарозе агульнага карыстання. Карыстальнік Instagram пад нікам chicago_roy апублікаваў відэа, якое дэманструе прататып Cybertruck, што рухаецца па дарозе недалёка ад штаб-кватэры SpaceX у Хаторне, штат Каліфорнія.

Хоць вытворчасць пікапа пачнецца толькі ў 2021 годзе, ужо цяпер яго актыўна папярэдне замаўляюць - у панядзелак Ілон Маск паведаміў у Twitter, што мадэль замовілі ўжо амаль 250 000 кліентаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках