28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прапанавалі новы спосаб перамагчы алкагалізм

14
Навукоўцы прапанавалі новы спосаб перамагчы алкагалізм

Спосаб прапанавалі навукоўцы з універсітэцкага каледжа Лондана.

Навукоўцы з універсітэцкага каледжа Лондана заявілі пра тое, што аднаразовая доза кетаміну можа дапамагчы ў барацьбе з алкагольнай залежнасцю, скараціўшы колькасць ужыванага алкаголю, паведамляе zn.ua са спасылкай на MedicalXpress.

Са слоў даследнікаў, ін'екцыя кетаміну пасля аднаўлення успамінаў, звязаных з ужываннем алкаголю, прыводзіць да зніжэння цягі да ўжывання алкаголю і зніжэння колькасці ўжыванага алкаголю на працягу дзевяці месяцаў.

У даследаванні навукоўцаў узялі ўдзел 90 чалавек з моцнай алкагольнай залежнасцю, якія аддавалі перавагу ўжываць піва. У іх была залежнасць, але ім не быў пастаўлены дыягназ алкагалізм і яны не прымалі ніякага лячэння. У сярэднім, удзельнікі даследавання выпівалі 74 адзінкі алкаголю ў тыдзень (адна адзінка роўная 10 грамам чыстага спірту), што ў пяць разоў больш за рэкамендаваны ліміт.

Удзельнікам далі куфаль піва і сказалі, што яны змогуць выпіць яго пасля таго, як выканаюць заданне. Добраахвотнікі ацанілі сваё жаданне выпіць, а затым ім паказалі фотаздымкі з рознай выпіўкай, пасля прагляду якіх яны павінны былі ацаніць чаканы ўзровень задавальнення ад яе.

У першы дзень правядзення эксперыменту ўдзельнікам дазволілі выпіць піва, а ў другі - не, забраўшы куфаль без папярэджання. Вядома, што гэта павінна запусціць у мозгу працэсы, якія фармуюць памяць аб узнагародзе. Аднак на трэці дзень трэцяй частцы добраахвотнікаў зрабілі ін'екцыю кетаміну, які ўздзейнічае на сістэму ўзнагароджання, перашкаджаючы фармаванню працяглай залежнасці. Вынікі 10-дзённых назіранняў пацвердзілі, што сродак памяншаў жаданне піць спіртное. Эфект захоўваўся на працягу дзевяці месяцаў назірання.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках