19 красавiка 2024, Пятніца, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі стане больш платных дарог

9
У Беларусі стане больш платных дарог

Урад зацвердзіў пашырэнне сеткі платных дарог з 1 снежня.

Урад РБ зацвердзіў пашырэнне сеткі платных дарог пачынаючы са снежня гэтага года. Змены ў пералік платных дарог унесены ў пастанову Савета міністраў ад 26 лістапада 2019 года №793, паведамляе сайт урада. Агульная працягласць сеткі платных дарог у рэспубліцы складзе 1787 км.

З 1 снежня будзе платным рэканструяваны ўчастак аўтамабільнай дарогі М6/Е28 Менск - Горадня - мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) з 134-га да 196-ы км.

- Гэта стане завяршальным этапам рэканструкцыі гэтай магістралі з давядзеннем яе параметраў да I тэхнічнай катэгорыі (з падзелам сустрэчных патокаў), - гаворыцца ў рэлізе Савета міністраў.

З улікам раней уведзеных платных участкаў аўтамабільная дарога М6/Е28 будзе з'яўляцца платнай практычна на ўсім працягу (з 12-га да 287-га км).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках